проходзяць. Тонеж.
ПОБЕДНЫЕ ГОРЫ мн. Урочышча. На Победные Горы ездзіў сено косіць. Ліпляны.
ПОБЕЛ м. Мел. Побел, гліну таку, купляем і мажам сцены ў хаці. Ліпляны.
ПОБОЛОСУРЫЦЬ зак. Пагаварыць пра нешта неістотнае, пабалакаць. Коб мне попутнік буў, поболосурылі б дорогой. Падварак.
ПОВЕСЬ ж. Павець. У повесі дрова рубаюць. Маркоўскае.
ПОВОДЗЕЦ м. Павадок. Ярмо й поводзец – уся вупраж вола. Маркоўскае. Дай, жонка, поводца я пуйду вола пацэплю. Данілевічы.
ПОВОЗКА ж. Выязныя калёсы, рысора. Повозку робілі з яшчыком і на рэсорах. До войны на повозках ездзілі. Маркоўскае.
ПОВОРАНЫ дзеепрым. Узараны. Поворанае поле – ето ралья, а неворанае – облуг. Падварак.
ПОВОРОЧАЦЬ незак. Паварочваць. Волы знаюць, у яку сторону поворачаць. Тонеж.
ПОВУК м. Прыстасаванне для хадзьбы маленькіх дзяцей. Мое дзеці без повука навучыліса ходзіць. Падварак.
ПОГАНО прысл. Дрэнна. По городох жабрэйка росце, ее погано полоць – коліцца. Тонеж. Ці тобе погано ў подушках спаць? Ліпляны. Мой воз погано едзе: у колеін не пупадае колёсо. Данілевічы.
ПОГАНЫ прым. Дрэнны. Погана дорога. Мо не ехала б? Ліпляны. Капуста ў мене поганая: одны шуплякі. Астражанка. І сам вон не поганы, але доладна ж его жонка. Падварак.
ПОГАНЮКА ж. Гадзюка. У поганюкі зубі такіе як у шчукі. Вона ж як разявіць пошчэку, обнімае палку. Бачыла я, жаночкі, у ягодзях поганюку наглую. Ліпляны. Укусіла поганюка одну жонку, і вона, пока до дому довезлі, померла. Чэмернае.
ПОГАНЮЧЫ прым. Дрэнны. Вона така поганюча, шчо з ею не договорышса. Падварак.
ПОГАРЦАВАЦЬ незак. Падурэць, пасваволіць. Шчэ погарцуй, то дзеркача зоробіш по спіне. Падварак.
ПОГІНАСТЫ і ПОГІБАСТЫ прым. Гібкі. Коб погінасты дубчык, нанізаў бу грыбкоў. Падварак. З орэшыны вудка погібастая. Маркоўскае.
ПОГНОЙ м. Угноеная зямля. На погноі ўсе добрэ родзіць. Падварак.
ПОГОВОР м. Абгавор, пагалоска. Колішнія дзеўкі баяліс поговору. Тонеж. Ой, пошла б я додому, да боюса поговору. Будуць людзі говорыці: Леновалась дзело робіці. З нар. песні. Там жа.
ПОГОВОРКА ж. Пагалоска. Дзеўкам погано: стоіць цэлу ноч з хлопцам, і поговорка ідзе по селу. Падварак.
ПОГОДА ж. Надвор'е. Дождзь трохі осеў. Мо погода будзе? Тонеж. Постолы робляць з полосьеў ліпу: лоза вельмо трэскае ў погоду. Там жа.
Дадатковыя словы
eeіпогано, б^дуць, бачыла^я, вўпраж, дзбло, дзеркач/зор^біш, дзеркачізорубіш, договбрышса, жбнка, м^жам, надворе, невбранае, обл^г, повук^м, погашбку, погбду, пок^до, полбсьеў, раз^віць, ідзеіпо
72 👁