Вожык", 1971 г., № 6). У ролі кнігі прапаноў і заўваг таксама няблага паслужыць народу. Напэўна, на маіх старонках запішуць нямала разумнага, добрага, вечнага. (Вожык", 1971 г., № 18). Па-мойму, час падумаць і пра нешта добрае, вечнае, непахіснае, што яшчэ засталося ў нашым жыцці. ("Настаўніцкая газета", 1999 г., № 15). Ён [Нічыпар Пашкевіч] хацеў быць настаўнікам і з гэтай мэтай нават скончыў завочна педінстытут, марыў навучаць дзяцей "разумнаму, добраму, вечнаму". ("Літаратура і мастацтва", 10 снежня 1999 г.). Канцэрт адбываўся пад скляпеньнямі актавай залі педагагічнага каледжу, былой малельні кляштару бэнэдыктынак. Зрэшты, думаю, што Госпад прабачыць нам лёгкае блюзьнерства на месцы былога алтара. Не за мэтал шчыруем. Сеем вечнае. I пасьля кожнага такога выступу пераконваемся, што краіна жыве. ("Наша ніва", 2000 г., № 5). Хто дабро і розум сее, Славіць працаю жыццё, - Тым зямля заўжды ў надзеі Прыдае сваё чуццё. ("Літаратура і мастацтва", 19 кастрычніка 2001 г., № 42). Параўн.: сеяць разумнае, добрае, вечнае (Тлумачальны слоўнік 1996:596). Руск.: Сейте разумное, доброе, вечное (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 313; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 442). СКАЖЫ МНЕ 3 КІМ ТЫ ЗНАЁМЫ, I Я СКАЖУ, ХТО ТЫ. Гп. СКАЖЫ МНЕ, ХТО ТВАЕ СЯБРЫ (ТВОЙ СЯБРА), 1 Я СКАЖУ, ХТО ТЫ. СКАЖЫ МНЕ, ХТО ТВАЕ СЯБРЫ (ТВОЙ СЯБРА), 1 Я СКАЖУ, ХТО ТЫ = icn. Dime con quien andas у te dire quien eres - афарызм з рамана Дон-Кіхот" (1605-1615) іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса Сааведры (1547-1616). □ Унутраныя якасці чалавека можна лёгка вызначыць па поглядах, учынках, звычках тых, з кт ён сябруе. Ш Жанчына, ідучы, наглядала, як Сярго лёгка перабіраўся з купіны на купіну, скарачаючы шлях. "I гэты, відаць, з арлінага племя, - падумала Марыя Іванаўна. - Недарма кажуць: скажы, хто твае сябры, і я скажу, хто ты". (1. Гурскі. Перад бурай). Пасля ўчарашняга вечара мне стала не па сабе... Як я жыла?! Асабліва апошнія гады. Добра, што яшчэ інстытут закоичыла... 3 кім сябравала?! Кажуць, скажы, хто твой сябра, я скажу, хто ты... (Л. Марушка. Сутыкненне). Мікола смяецца: - Няхай ведае Галінка, хто твой сябар. Філосаф, брат, сказаў правільна: скажы мне, хто твой друг, я скажу, хто ты... (М. Пянкрат. Вясна належыць мне). *3аўсёды, калі мой герой гаварыў пра сваіх сяброў, таварышаў па змаганню, калі ў яго знешне спакойНым голасе я чуў задушэўныя ноткі маладога захаплення і мудрай удзячнасці долі, я ўспамінаў міжвольна першыя словы вякамі праверанай прыказкі: "Скажы мне, хто твае
10 👁