сябры...". (Я. Брыль. Партрэт старэйшага таварыша). Яны падышлі да вялікага новага дома на праспекце, і гэта чамусьці канчаткова пераканала Лемяшэвіча, што Дар'я Сцяпанаўна — жанчына замужняя. Ён пажартаваў: — Скажыце, дзе вы жывеце, і я скажу, хто вы, так здаецца? (I. Шамякін. Крыніцы). СКАЖЫ МНЕ 3 КІМ ТЫ ЗНАЁМЫ, I Я СКАЖУ, ХТО ТЫ.Ш - Каго ты хочаш ў дурнях пакінуць? - зняважліва пытае пісар: Скажы мне, з кім ты знаёмы, і я табе скажу, хто ты, — прыводзіць ён вядомы афарызм. - Я знаёмы з дзяком Бацяноўскім, з папом і не з адным, а многа іх ведаю, знаёмы з земскім начальнікам. (Я. Колас. На ростанях). Параўн.: Скажы мне, хто твае сябры (твой сябра, твой друг), і я скажу, хто ты (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 354-355). Руск.: Скажи мне, кто твой друг, и я скажу тебе, кто ты (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 450). С к а з а н а - з р о б л е н а = лац. Dictum factum - афарызм з камедыі "Дзяўчына з Андроса" (Andria" 166) старажытнарымскага паэга i камедыёграфа Публія Тэрэнцыя Афра (каля 190 - 159 да н. э.): "Dictum [ас] factum invenerit..." (2, 381). □ Гаворыцца (часта з адабрэннем), калі ў каго-н. словы не разыходзяцца са справай, лутка і якасна выконваецца загад. Ш — А што ж там. У нас як у дывізіі: сказана — зроблена, - выхваляўся Мешкяліс, папраўляючы свой чуб, які вылазіў з парыжэлай, прапатнелай шапкі. (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Хутчэй на Нарач! На паляванне без стрэльбы. Буду там наглядаць за жыццём дзікіх птушак. Сказана - зроблена (В. Вольскі. Падарожжа па краіне беларусаў). - ГІрапаную зайсці ў кафэ, - сказаў Саша. - А на правах старэйшага абмяркоўваць прапанову не дазваляю: сказана - зроблена. (Э. Ярашэвіч. Дзень далёкі і блізкі). - Гэта можна лічыць абяцаннем?... - Усё. Сказана - зроблена, - энергічна і весела сціснуў вялізны свой кулак Змітровіч. (Я. Радкевіч. Антаніна). [Брыгадзір] ламаў гапаву, ламаў, прыдумаў: "Касец косіць у адзін бок, назад каса ідзе ўхаластую. А што, капі касіць на абодва бакі?!" Сказана - зроблена. (М. Тычына. Дажынкі). Была ў бюро пасада старшага тэхніка. Падумаў т. Чарняўскі, пагадаў і сказаў: "Будзе ў мяне на гэтай пасадзе сакратарка ў прыёмнай". Сказана - зроблена. Была ў бюро пасада загадчыка чарцёжна-капіровачнага бюро. Падумаў т. Чарняўскі, пагадаў і сказаў: "Будзс ў мяне на гэтай пасадзе машыністка". Сказана — зроблена. (Вожык", 1971 г., № 18). Сказана - зроблена, і кніга Аўцюкі" зноў прыйшла да чытача: напярэдадні чарговага Усебеларускага фестывалю народнага гумару жыццё ёй дало Беларускае выдавецкае таварыства Хата". ("Літаратура і мастацтва", 2000 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даря
10 👁