Займацца асветніцтвам; выхоўваць падрастаючае поколение; несці ў грамадства прагрэсіўныя ідэі. Гаворыцца звычайна аб працы дзеячаў народной асветы, мастацтва і культуры. Ш Як напрактыкаваны ў гэтых справах чалавек, пракурор павольна звярнуўся да суда. Голас яго спачатку быў ціхі, але выразны, ён паступова павышаў тон: - Злачынцы, частка якіх сядзіць на лаве падсудных, а частка яшчэ знаходзіцца ў гэтай зале на становішчы свабодных людзей, не грэбавалі ніякімі спосабамі для ажыццяўлення сваіх злачынных мэт. Яны страцілі сумленне, забыліся аб сваім доўгу, аб сваёй ролі, якая адведзена ім: "сеяць разумнае, добрае, вечнае". (Я. Колас. На ростанях). - Галоўнае захаваць атмасферу давер'я і дабразычлівасці, аптымізму і ўпэўненасці ў сваёй неабходнасці. Усе ж мы павінны сеяць разумнае, добрае, вечнае. Няхай будуць значнымі ўсходы! ("Магілёўская праўда", 11 студзеня 1992 г.). *Няма большай пахвалы пісьменніку, як тая, што яго кніга не пыліцца на стэлажах бібліятэк, а ўвесь час на руках, працуе нароўні са школай, настаўнікамі, бацькамі, дапамагае выхоўваць чалавека будучыні, вучыць яго "разумнаму, добраму, вечнаму". (Б. Сачанка. Дбаючы пра заўтрашні дзень). Былі сябры, і сярод іх - самы блізкі, на тры гады старэйшы брат Міхась,'з якім мы, маці казала, "ад роду спрэжаныя", з маленства разам захапляліся прыгажосцю, разам шукалі сцежку ў разумнае, добрае, вечнае. (Я. Брыль. Думы ў дарозе). Крытыкі-балбатуны прыходзяць і адыходзяць, літаратура ж застаецца. Мінае за годам год, і час, суровы, непадкупны час, пытае ў кожнага: "А ты, што рабіў ты?.." I калі ты займаўся глупствам, гнаўся за мімалётнай славай і не думаў "пра вечнае, мудрае, добрае", на Парнас ён цябе не пусціць, табе там няма месца. (Б. Сачанка. Шчодры талент). Выхаванне новага чалавека - справа складаная, карпатлівая, выключна адказная, яна патрабуе высокага такту і майстэрства, глыбокіх ведаў, чыстай, светлай душы, чулага сэрца. Трэба памятаць, ніколі не забываць: чым больш "добрага, мудрага, вечнага" дадзім мы дзецям, тым больш будзем мець яго самі, будзе мець грамадства. (Б. Сачанка. Літаратура - у літаратуры). - Што школы? - раптам спытаў Зазыба. - Працуюць? - Там цяпер бабскае царства. Усім запраўляюць жанчыны. Але школы працуюць. Дзе ў зямлянках, дзе ў стайнях. Словам, разумнае і вечнае па-ранейшаму сеюць. (I. Чыгрынаў. Не ўсе мы згінем). - Я вельмі рад, што сёння бачу за стадом людзей розных як па ўзросце, так і па таленце, як па творчай манеры, так і па стылі... Аб чым гэта гаворыць? Гэта гаворыць аб тым, што мы, таварышы, не замыкаемся ў рамках нейкай абмежаванасці, не хаваемся ў вежах са слановай косці, а выходзім на вялікія прасторы нівы і сеем разам вялікае, добрае, вечнае... Дык жа вып'ем, таварышы, за тое, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцы! За нашы таленавітыя кнігі
Дадатковыя словы
выпем, даверя
9 👁