казкі, не ў Езуса, а ў навуковы марксізм-ленінізм, у Леніна-Сталіна, у сацыялізм-камунізм, які яны зробяць раем не на тым свеце, а тут. (Г. Далідовіч. Заходнікі). У першыя дзесяцігоддзі бальшавіцкага атэізму становішча рэзка змянілася. Пачаўся рашучы наступ на рэлігію - "опіўм для народа". (I. Лепешаў. Бог і вялікая літара). Рэлігія - гэта опіюм для народа, бо тым, што пакутуюцъ ад болю, прыніжэньня, хваробы, няволі, абяцае яна нагароду ў пасьмяротным жыцці. ("Наша ніва", 16 снежня 1996 г.). *[Буслай:] - Хопіць каўкаць, я зараз усё растлумачу. [Шаргаёў (глядзіць вар'яцкімі вачыма):] - I не баюся! Няма цябе! Ну выпіў трохі запішне - во і мроіцца ўсялякі опіўм для народа... Кыш! (А. Дудараў. Парог). [Ціхан:] - Не чапіся, Шатун, да чалавека, бо зноў абстрыгуць без суда і следства. [Шатун:] - Таму што іхняя секта - опіўм для народа! Можа, я праз яе піць пачаў! Можа, у мяне тры дні свінні някормленыя! (А. Петрашкевіч. Адкуль грэх?). Руск.: Религия - опиум народа (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 300; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 426). С С в а б о д а» РОЎНАСЦЬ, б р а т э р с т в а! = фр. Liberte, egalite, fratemite афарыстычны лозунг французскай буржуазнай рэвалюцыі (1789-1794), упершыню афіцыйна зафіксаваны ў пастанове парыжскага палітычнага клуба кардыльераў ад 30 чэрвеня 1793 г., у якой домаўладальнікам было прапанавана напісаць на фасадах іх дамоў вялікімі літарамі словы: "Адзінства, непадзельнасць Рэспублікі, свабода, роўнасць, братэрства або смерць". □ Лозунг барацьбы за сацыяльную справядлівасць. Ш Лічу ганебным тое, што ў Францыі, зь яе "свабодай, роўнасьцю і братэрствам", паляць сынагогі, цкуюць габрэяў, апаганьваюць іхныя могілкі. ("Наша ніва", 3 траўня 2002 г.). Руск.: Свобода, равенство, братство (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 311; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 439). С е й ц е ра з у м п а е, д о б р а е, в е ч н а е с= руск. Сейте разумное, доброе, вечное - афарызм з верша Сеятелям" (1876) рускага паэта, пісьменніка і літаратурнага дзеяча М.А. Някрасава (1821—1877/78): "Сеятель знанья на ниву народную! Почву ты, что ли, находишь бесплодную, Худы ль твои семена? Робок ли сердцем ты? Слаб ли ты силами? Труд награждается всходами хилыми, Доброго мало зерна! Где ж вы, умелые, с бодрыми лицами, Где же вы, с полными жита кошницами? Труд засевающих робко, крупицами, Двиньте вперед! Сейте разумное, доброе, вечное. Сейте! Спасибо вам скажет сердечное Русский народ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяцкімі
10 👁