перагарыць на тло, і нішто - ні злое, ні добрае - не захаваюць ні сваіх слядоў, ні сваіх імёнаў... Спрадвечная гіпотэза. Гэткі сусветны апакаліпсіс... Што ж, гады не дадаюць нам аптымізму... I Карфаген р&збураны, і Калізей захаваўся... Мы ж сцвярджаем, што нашыя рукапісы не гараць. Няйначай сырыя. ("Наша свабода", 2000 г., № 84). У журналіста пішучага ёсць адна рашаючая перавага: блакнот. У яго ты заносіш на ўсякі выпадак усё, што чуеш і бачыш. Калі потым пішаш артыкул, выбіраеш патрэбнае, але непатрэбнае застаецца таксама. I праз нейкі час бачыш, што гэта непатрэбнае якраз і было самым патрэбным. Можа быць, адзіным і патрэбным. Рукапісы не гараць. Класік меў рацыю... (Звязда", 30 мая 2001 г.). Шмат якія матэрыялы з яго спадчыны не маглі быць надрукаваныя ў нашай краіне ў ранейшыя часы. Але трапна заўважана - рукапісы не гараць. Многія з іх ажылі на старонках Куфэрка". ("Літаратура і мастацтва'1, 19 кастрычніка 2001 г., № 42). *Ці гараць нашыя рукапісы? [Назва артыкула]. ("Наша свабода", 2000 г., № 84). Параўн.: Рукапісы не гараць (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002:338). Руск.: Рукописи не горят (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 432; Душенко 1997: 57).' Рэліпя -ОІІІЎМ НАРОДА = ням. Religion ist Opium fur das Volk ( Die Religion ist der Seufzer der bedrangter Kreatur, das Gemut einer herzlosen Welt, wie sie der Geist geistloser Zustande ist. Sie ist das Opium des Volkes) - афарызм з уводзінаў да працы "Да крытыкі гегелеўскай філасофіі права" (1844) нямецкага філосафа і палітычнага дзеяча Карла Маркса (1818-1883). □ Гаворыцца часта з неадабрэннем або з іроніяй, калі негатыўна ставяцца да веры ў Бога. Ш Яшава споведзь не абышлася без вынікаў. У царкве ў тую ноч была дзяўчынка, якая вучылася разам з Яшам. Яна таксама спавядалася, але гэта не перашкодзіла ёй расказачь пра ўсё настаўніцы Марыі Рыгораўне. Назаўтра на школьнай лінейцы назвалі Яшава прозвішча. Ён выйшаў на тры крокі наперад з шарэнгі, што выстраілася ў доўгім школьным калідоры. - Ён цалаваўся з папом, паказваючы пальцам на Яшу, грымеў на ўвесь калідор дзяжурны, вучань сёмага класа. - Ён забыў, што рэлігія - опіўм народа... Уся школа глядзела на Яшу, і яму было вельмі сорамна. Ён тады ледзь не заплакаў. (I. Навуменка. Вайна каля Цітавай копанкі). Карацей, я нямала тады думаў, як весці антырэлігійную работу, разбурыць мясцовы стары лад, адвабіць ад касцёла і прыблізіць да сельсавета і клуба. Да слова, з Мішкам крыжы ўночы выварочвалі і звозілі, каплічкі бурылі, на кожным сходзе бэсціў за такую рэлігійную адурманенасць. Зразумейце, убіваў у галовы, рэлігія - гэта опіўм для народа, трэба верыць не ў біблейскія
10 👁