Гаворыцца, калі які-н. літаратурны твор не знікае, нягледзячы на ўсе неспрыяльныя абставіны, і праз шмат часу ўсё ж трапляе ў рукі намчадкаў, а таксама калі набывае надзвычай шырокую папулярнасць і ўжо не залежыць ад сваёй пісьмовай формы, захоўваецца ў людской памяці. Ш - Рабілі мы з табой, Іван, рабілі - і што зарабілі? Хацеў сваю кнігу зварыць - не варыцца, зараза. Цэлюлоза мацней за жалеза. Рукапісы не гараць. Хто сказаў? Але кнігі гарэлі. I нашы згараць, Іван. (I. Шамякін. Падзенне). У некаторых [пісьменнікаў] пасля смерці засталіся ненадрукаваныя пакуль што творы. Навошта іх трымаць, хаваць ад народа? "Рукапісы не гараць" - добрае суцяшэнне, але на практыцы бывае ўсяк. Колькі іх ужо згарэла, загінула! (Б. Сачанка. Гараць ці не гараць рукапісы?...). Добра, што літаратура - гэта заўсёды неспадзяванасць. Магчыма, недзе, а можа, і ў нас, ужо нарадзіўся новы чарадзей сусветнай велічыні і самааддана працуе пакуль што ў невядомасці... Мо ён спаліў не адзін недасканалы варыянт свайготвора і адточвае мастацкае слова да той ступені, дасягнуўшы якой рукапісы сапраўды не гараць. (К. Шэрман. Чарадзеі стагоддзя). Доўгі час вяліся дыскусіі вакол апошняга твора Уладзіміра Жылкі Тастамента". У некаторых выклікаў сумнеў занадта пафасны ўступ, нібыта не характэрны для творчай манеры паэта, а нехта ўвогуле лічыў твор падробкай. Нават найдасведчаны У. Калеснік выказваў некаторыя сумненні, шкадуючы, што аўтарскі арыгінал Тастамента" незваротна страчаны. Але ж рукапісы не гараць! У архіве Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку перахоўваецца аўтограф Тастамента", уратаваны для нашчадкаў у страшныя 30-я гады гэткім жа ссыльным Яўхімам Кіпелем. (М. Скобла. Шукальнік хараства). Воланд, паўтараю, - не сцвярджэнне містычнага пачатку, а літаратурная містыфікацыя, з якой вырастав рэальны і ёмісты вобраз справядлівага мсціўцы. Ён асуджае і карае за "чалавечыя слабасці" адразу — спрадвечная мара Булгакава пра справядлівасць, - але ўсё ж зразумеў, што "рукапісы не гараць". Менавіта гэтая светлая і турботная думка безнадзейна хворага Булгакава прасякнута шчымлівым аптымізмам, верай у справядлівасць жыццёвых законаў, у будучыню чалавецтва... (К. Шэрман. Чарадзеі стагоддзя). Пані Марыя Фолтын, старшыня Таварыства сяброў Манюшкі, падчас нядаўняга візіту ў Мінску паведаміла, што знойдзена партытура оперы С. Манюшкі "Яўрэйскі рэкруцкі набор". Рукапісы не гараць! ("Літаратура і мастацтва", 26 сакавіка 1993 г., № 13). Што тычыцца Вільні, то ў складзе якой бы дзяржавы яна не знаходзілася, яна застанецца месцам нашай духоўнасьці. Рукапісы не гараць. Масква была, ёсць і будзе чужым для Беларусі горадам, але гэта ўжо іншая размова. ("Наша ніва", 8 красавіка 1996 г., № 5). Усё на гэтай Зямлі аднойчы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁