П р ы р о д а не це р п і ц ь пу с т а ты = лац. NatQra abhorret vacuum афарызм склаўся ў сярэднявеччы на аснове абагульнення зместу трактата Фізіка" ("Фосгікті акроаац", IV, VI-IX) старажытнагрэчаскага філосафа і вучонага Арыстоцеля (384-322 да н. э.), а таксама дыялога Цімей" (Tijimoq" каля 360 да н. э.) старажытнагрэчаскага філосафа Платона (427-347 да н. э.): "Паколькі не існуе пустаты, куды магло б накіравацца цела, якое рушыцца, а паветра, якое мы выдыхаем, рухаецца вонкі, для кожнага павінна быць зразумелым, што ідзе ён зусім не ў пустату, а выштурхоўвае са свайго месца суседняе паветра; тое ў сваю чаргу гоніць з месца паветра, якое знаходзіцца побач, а тое перадае штуршок далей, такім чынам усё навакольнае паветра аказваецца перасунутым на тое месца, адкуль выйшла дыханне.... Усё гэта адбываецца адначасова, як паварот кола, пустаты ж не иснуе" (79, а-Ь). У перакладзе на лацінскую мову да сярэдзіны XVII ст. шырока выкарыстоўваўся ў механіцы як аксіяматычнае палажэнне пры тлумачэнні фізічных з'яў (напрыклад, таго, чаму вада падымаецца ўверх за поршнем помпы), быў ужыты ў рамане "Гарганцюа і Пантагруэль" (1532) французскага пісьменніка Франсуа Рабле (1494-1553): "- Лаўлю цябя на слове, віначэрп! Будзь жа невычэрпны! Яшчэ адну! Хутчэй, не будзь чарапахай! Аргусу, каб бачыць, патрэбна было сто вачэй, а віначэрпу, як Брыярэю, патрэбна сто рук, каб усё падліваць і падліваць. ... - Мне белага! Лей усё, колькі там ёсць, лей, чорт цябе бяры! Паўней, паўней, у мяне ўсё гарыць!... - Нам толькі пастаў - усе стаўкі будуць нашы. - Ex hoc in hoc! I ніякага ашуканства. Усе таму былі сведкамі. Я ўсіх сёння перапіў.... - Паж, дружа, паўней...! Natura abhorret vacuum. - Пасля мяня будзе тут чым мусе напіцца?" (I, V). Першапачаткова паходзіць з блізкіх па сэнсу выслоўяў з філасофскай паэмы "Аб прыродзе" ("Пері Фиоеах;") старажытнагрэчаскага філосафа, урача, дзяржаўнага дзеяча і жраца Эмпедокла (каля 496-435 да н. э.): "Няма ў сусвеце ні дзе каб звыш меры, ні месца пустога" (13); "Няма ў сусвеце нідзе пустаты: і адкуль там ёй узяцца?" (14). □ Калі нешта знікае, яго месца адразу займае нешта іншае. Ш Прырода не церпіць пустаты, а чалавек - пустых фраз. [Рубрыка "Думкі ўголас"]. ("Літаратура і мастацтва", 1978 г., № 49). *Прырода не церпіць аднастайнасці. Так і паэзія. Яна жыве і развіваецца і радуе чытача. (П. Панчанка. Чым жа каменне" лепш за пясок"?). Карані няўдач балгарскай і румынскай каманд, верагодна, у тым, што трэнеры Дзімітар Пенеў і Ангел Ёрданэску прывезлі ў Англію тых жа футбалістаў, якія два гады таму паспяхова выступілі на сусветным першынстве ў ЗША. Жыццё, аднак, не церпіць руціны і карае тых, хто стаіць на месцы. (Свабода", 2.1 чэрвеня 1996 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
6 👁