верагоднасці, узыходзіць да твора Дыягена Лаэрцкага (III ст. н. э.) "Жыццё, вучэнне і меркаванні праслаўленых філосафаў", у якім прыведзена выказванне аднаго з "сямі мудрацоў" - Хілона (VI ст. да н. э.): "Пра памерлых не зласловяць". (Звязда", 2000 г., № 209). Прл НЯБОЖч ы к а ў лб о ніч о г л, л б о до б р а (д о б р л е). [Молатаў:] — Ты гэта дарэмна, Коба. Усе ведаюць, што яна [Надзея Сяргееўна] памерла ў часе аперацыі апендыцыту. [Сталін:] - Але я ўсё болей схіляюся да думкі, што яна сапраўды нешта нячыстае ў адносінах да мяне мела ў галаве. Бачыце, не магла дараваць здрады! Ды калі на тое пайшло, то я таксама мог бы ёй што-колечы прад'явіць. Але няхай, было б пра што гаварыць! Пра нябожчыкаў альбо нічога, альбо больш добрае. Так кажуць? (I. Чыгрынаў. Ігракі). *Бэндэ для Купалы - нябожчык, труп. Пра нябожчыкаў або не гавораць нічога, або памінаюць дабром. (А. Лойка. Як агонь, як вада). Пра нябожчыкаў ці не гавораць нічога, ці толькі добрае. У нашым народзе адваротнае лічыцца непрыстойным, а ўжо здзек з чалавека, якога на гэтым свеце няма, - відочнае хамства. ("Наша свабода", 2000 г., № 30). П ра іія б о ж ч ы к а ў б л а г а не г а в о р а ць (н е зл а с л о в я ц ь). Не дажыла наша цётка Пэля да 1990 года, пайшла за сваім Ясем раней. Хай ім зямля будзе пухам. Пра мёртвага блага не гавораць. (А. Глобус. Мне сніцца Койданава). *Нябожчыкі ў нас усе добрыя. Праўда народная сьцьвярджае, што пра нябожчыкаў ня трэба гаварыць благога. ГІа нябожчыках у нас галосяць - і з галашэньня, якое спрычыніў нябожчык, неўспадзеўкі бачыш, як расхінаецца беларуская душа і вылівае беларускія словы. У савецкую нерэлігійную пару ў нашым нябожчыку па-ранейшаму, як 100, і 200, і болей год назад, чуўся Бог. I кожнага разу нябожчык прыносіў з сабою прысутнасьць Бога. Пад канец стагодзьдзя апошнюю нябожчыкаву дарогу ўсё часьцей ізноў, як і было здавён на хаўтурах, ачольвае крыж. 3 крыжом і ў Божай прысутнасьці беларусы праводзяць на новую долю таго, хто пакінуў наш сьвет. (Ю. Бушлякоў. Нябожчык). Параўн.: Пра мёртвых (нябожчыкаў) або добрае, або нічога (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 324—325). Руск.: О мертвых или хорошо, или ничего (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 242; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 344). П ра н я б о ж ч ы к а ў а б о шч о г а, а б о до б р а (д о б р а е). Гл. П ра НЯБОЖЧЫКАЎ АБО ДОБРА (ДОБРАЕ), АБО НІЧОІ А (ДЭ МОРЦІЎС АЎТ БЭНЭ, АЎТ НІХІЛЬ або ДЭ МОРЦІЎС НІХІЛЬ HICI БЭНЭ). П ра н я б о ж ч ы к а ў б л а г а не га в о р а ць (н е зл а с л о в я ц ь). Гл. П ра НЯБОЖЧЫКАЎ АБО ДОБРА (ДОБРАН), АБО ШЧОГА (ДЭ МОРЦІЎС АЎТ БЭНЭ, АЎТ НІХІЛЬ або ДЭ МОРЦІЎС НІХІЛЬ HICI БЭНЭ
Дадатковыя словы
прадявіць
6 👁