калектыўны. (Я. Брыль. Алесь Адамовіч). Душа не на месцы, калі бачыш, што вытвараюць з мовай - на дзяржаўным і недзяржаўным узроўні. У тым ліку і мой калега. Таму як адказ яму ўсплываюць словы старажытных грэкаў: "Платон мне сябра, а ісціна даражэйшая". ("Наша слова", 27 верасня 2000 г.). *- Напачатку хопіць і гэтага. А то проста неэтычна з твайго боку сядзець за маім сталом і мяне лаяць. - А хто гэта сказаў: я высока цаню Платона, але ісціна для мяне даражэйшая? (У. Дамашэвіч. Камень з гары). Усім тубыльцам прыяцель і брат, застацца зноў ня можаш убаку ты, асуджаны на вечныя пакуты цягнуць літаратуры панарад. Ты ведаеш, Плятон мне камарад, Ды ісьціна ў глытку тваёй цыкуты. ("Наша ніва", 2000 г., № 52). ІІараўн.: Платон мне сябра, а ісціна даражэйшая (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 322-323). Руск.: Платон мне друг, но истина дороже (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 265; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 373-374). ПОЭЗИЯ - в с я! - ЕЗДА В НЕЗНАЁМОЕ. Гл. ПАЭЗІЯ - УСЯ! - ЯЗДЛ Ў НЕЗНАЕМЛЕ. ПОЭТОМ МОЖЕШЬ ТЫ НЕ БЫТЬ, НО ГРАЖДАНИНОМ БЫТЬ ОБЯЗАН. Гл. ПАЭТАМ МОЖАШ ТЫ НЕ БЫЦЬ, ГРАМАДЗЯНІНАМ БЫЦЬ ПАВІНЕН. П р а л е т а р ы і ў с іх КРАІН, я д н а й ц е с я! = ням. Proletarier aller Lander, vereinigt euch! — афарыстычны заклік з "Маніфеста Камуністычнай партыі" (1848) нямецкіх філосафаў і палітычных дзеячаў Карла Маркса (1818-1883) і Фрыдрыха Энгельса (1820-1895), пазней лозунг міжнароднага рабочага руху. □ Лозунг міжнароднага рабочага руху. ш Усё мацней разносіцца па зямлі голас волі, заклік да барацьбы з царскім самаўладствам. I гэты голас гаворыць нам: Гарапашнікі! Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! Гуртуйце сілы! (Я. Колас. На ростанях). Даволі нуды, даволі прыдушанасці! Далоў ліквідатарства! Няхай жыве рэвалюцыйная барацьба пад сцягам: "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!" (Я. Нёманскі. ДрапежнІкі). Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! (Маніфест Камуністычнай партыі). [Эпіграф да 1-й главы 4-й часткі]. (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Я, можа, і прыняў бы думку, што сталінскі сацыялізм нічога агульнага з марксізмам і нават ленінізмам не мае, калі б не адна дробязь. Ліхвярамі-марксістамі, і не толькі сталінскага крою, над галавой узняты лозунг: "Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!" А дзеля чаго? ("Літаратура і мастацтва", 2001 г., № 10-11). *Янук і памацаў далонь, і пальцам падзёўб-паторкаў у плешкі: панцыр, бронь. Гэта ж колькі і як трэба працаваць, каб мець такія шыкоўныя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁