Гаворыцца, калі праўда даражэйшая за ўсё, у тым ліку і за сяброўства. Ш Снедаючы, уключылі прыёмнік і - нечаканае - "Люблю мой край, старонку гэту...". У выкананні былой, сапраўды Шырмавай капэлы. Спачатку проста ледзь не заплакаў ад гэтай красы і сілы, а іютым успомніў пазаўчарашні канцэрт — кантату па "Беларускай калыханцы" Віткі, гром і трэск усякай навалачы інструментаў, ад якое я ледзь не літаральна аглух і на абмеркаванні нічога больш не змог, не захацеў сказаць. "Платон мне друг.. (Я. Брыль. Свае старонкі). Утрох з нашым, цяпер ужо агульным, сябрам, журналістам Якубам Міско (тым самым, што забыўся піражкі) адпачывалі мы неяк нядаўняй зімой у Друскеніках. Убачылі на праходцы, што ў кіёску ляжаць на вітрыне мужчынскія світры, даволі-такі лёгкадумныя. А ён [Саша] праз нейкі час радасна ўварваўся ў наш пакой у ярка-чырвоным, вельмі абціслым на здаровай паўнаце світры з тое вітрыны і, ушчэнт расхваляваны ўдачай, спытаўся: Як?" - Гіль!" - засмяяліся мы. I ён засмяяўся. А яшчэ праз гадзіну прыйшоў спакайней, у пяшчотна блакітнай абцісласці - з тое ж вітрыны. "Платон мой друг...", аднак і зноў быў смех, таксама 88 Таксама з дыялога Фядон" каля 370 да н. э.) старажытнагрэчаскага філосафа Платона (427-347 да н. э.): "Вось як я падрыхтаваўся, Сімій і Кабет, каб распачаць доказ. А вы слухайце мяне і менш думайце аб Сакраце, але больш аб ісціне; і калі вырашыце, што я кажу правільна, пагаджайцеся, а калі не - пярэчце, як толькі можаце. А не дык глядзіце - я захаплюся і падману адначасова і сябе самога, і вас, а пасля знікну, як пчала, што пакідае ў ране джала" шго процілеглыя ідэі выказалі блізкія нам людзі [Платон]. I ўсё ж такі, напэўна; лепш - ва ўсякім разе гэта наш абавязак - дзеля захавання ісціны адмовіцца нават ад дарагога і блізкага, асабліва калі мы філосафы. Хоць і тое і другое дорага, абавязак сумленнасці патрабуе аддаць перавагу ісціне" (I
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁