вся! — езда в незнаемое", - пісаў Уладзімір Маякоўскі. Сіла паэзіі — у здольнасці сягаць у будучыню, у здольнасці "сэрца мільёнаў падслухаць біццё", каб потым весці за сабою гэтыя мільёны. Паэт уяўляецца нам чалавекам з паходняю, які заўсёды ідзе наперадзе. (В. Рабкевіч. Верш і літаратурная норма). *Перад самым гірыёмам у Саюз пісьменнікаў паэт [М. Купрэеў] меў неасцярожнасць вульгарна выказацца на адрас тадышняй улады. Хрушчоўская адліга" мінулася і яму не прабачылі. 3 таго часу і пачалася яго адысея" па прасторах Палесся. Былі дзве сям'і, двое дзяцей, праца ў школах і райгазетах - але нішто не стрымлівала яго хады ў незнаёмае". ("Наша свабода", 2000 г., № 49). Руск.: Поэзия - вся! - езда в незнаёмое (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 278; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 394; Душенко 1997: 249). ПАЭТАМІ НАРАДЖАЮЦЦД, А ІІРАМОЎЦАМІ РОНЯЦЦА = лац. Poetae nascuntur, oratores fiunt (Fiunt oratores, nascuntur poetae або Nascuntur poetae, fiunt oratores або Oratores fiunt, poetae nascuntur) - афарызм склаўся на аснове абаіульнення зместу рытарычнага твора "У абарону паэта Аўла Ліцынія Архія" ("Pro Archia" капя 60 да н. э.) старажытнарымскага палітычнага дзеяча, аратара і пісьменніка Марка Тулія Цыцэрона (106-43 да н. э.): "Ад выдатных і адукаваных людзей мы ведаем, што іншыя заняткі залежаць ад навукі, указанняў, тэорыі, паэт жа магутны самой сваёй прыродай, вытанчаны сіламі таленту, натхняецца нейкім боскім павевам" (8, 18: "Sic a summis hominibus eruditissimisque accepimus, ceterarum rerum studia et doctrina et praeceptis et arte constare, poetam natura ipsa valere et mentis viribus excitari et quasi divino quodam spiritu inflari"). □ Паэтычны талент маюць не ўсе, а рытарычныя здольнасці можа выпрацаваць кожны. Ш *Акрамя зімы ніхто нічога не чакае і акрамя ўласных праблемаў мала чым заклапочаны. I гэта натуральна. Электаратам не нараджаюцца, а робяцца ў той самы спосаб, што і ваеннаабавязанымі. ("Наша свабода", 2000 г., № 84). Руск.: Поэтами рождаются, ораторами делаются (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 278), Поэтами рождаются, ораторами становятся (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 395). ПАЭТАМІ НАРАДЖАЮЦЦА, ІІРАМОЎЦЛМІ РОБЯЦЦА. Гл. ПАЭТАМІ НАРАДЖАЮЦЦА, А ПРАМОЎЦАМІ РОБЯЦЦА. ПАЭТАМ МОЖАШ ТЫ НЕ БЫЦЬ, ГРАМАДЗЯНІНАМ БЫЦЬ IIAB1HEH (Поэтом м о ж е шь ты не бы ть, н о гр а ж д а н и н ом бы ть о б я за н) = руск. Поэтом можешь ты не быть, Но гражданином быть обязан
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
10 👁