заснаванага ў 1664 г. Першапачаткова паходзіць з афіцыйна зацверджанага рытуалу трыўмфу ў Старажытным Рыме — дазволенага сенатам урачыстага ўсенароднага ўсхвалення палкаводца з ліку дыктатараў, консулаў або прэтараў, які атрымаў буйную перамогу (victoria iusta) i знішчыў не менш за пяць тысяч ворагаў, у форме шэсця праз увесь горад ад Марсавага поля да Капітолія на чале з сенатарамі і магістратамі, за якімі неслі ваенныя трафеі і ехала багата ўпрыгожаная калясніца, дзе стаяў сам трыўмфатар у адзежы пурпуровага колеру, вышыванай золатам, са скіпетрам са слановай касці і з лаўровым вянком на галаве (corona triumphalis), а за ім раб, які перыядычна гукаў, нагадваючы таму не траціць галаву ад вялікага гонару: "Памятай, што ты смяротны!" ("Memento te mortalem esse!"). □ Гаворыцца (зрэдку жартам) як напамін а б скарацечнасці жыцця і непазбежнасці смерці. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш Momento mori яшчэ раней, чымся сапраўдная смерць прыйдзе. (Я. Нёманскі. Зварот). [Хітры:] - На двары такое паскудства - проста мамэнт у мора... [Дацэнт:] - Што-о? [Хітры:] - Ну, кажуць так... Я чуў... [Дацэнт:] - Мэмэнто моры... [Хітры:] - А ці я не так сказаў? (А. Дудараў. Злом). Momento mori. [Назва артыкула]. ("Чырвоная змена", 2000 г., № 142). Чорная трупа выплыла з-за павароту На плячах незнаемых I, нібы лодка, гайдаецца У хвалях галоў. Так нечакана, Бо я ішоў на спатканьне з каханай I думаў пра пацалункі. Так Зянону ўбачылася вядомае memento mori. Зноў мудрая лаціна пераклікаецца з засамочанай беларускай душой. ("Наша ніва", 2001 г., № 5). Руск.: Помни о смерти (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 583). П а н е р а не чы р в а н е е (ЎСЁ в ы т р ы м а е) = лац. Epistula non erubescit - афарызм з эпісталярнага твора "Лісты да блізкіх" ("Epistulae ad familiares") старажытнарымскага палітычнага дзеяча, аратара і пісьменніка Марка Тулія Цыцэрона (106-43 да н. э.): "Пры сустрэчах з табой мне часта хацелася сказаць табе [рымскаму гісторыку Лукрэцыю Лукцыю] аб гэтым [просьбе праславіць імя Цыцэрона ў сваіх творах], але мяне стрымліваў нейкі амаль дзікунскі сорам; зараз, калі я далёка, я буду больш шчыры - папера ж не чырванее" (V, 12, 1: "Coram me tecum eadem haec agere saepe conantem deterruit pudor quidam paene subrusticus, guae nunc expromam absens audacius, epistula enim non erubescit"). □ Haпісаць можно усё, што заўгодна, але далёка не усё можно выказаць у вочы або выканаць. Ш А на што рашыцца, Грыша? На што? Легка табе пісаць... Папера ўсё вытрымае... А ты б напісаў - на што рашыцца. Хаця не, не трэба пісаць... От прыеду ў Сочы, разам і памяркуем. I так людзі ведаюць, што ад цябе пісьмы. (П. Місько. ГІыл Палыновы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁