аб палітыцы Рымскага сенату, пра што згадваецца ў творы "Гісторыя Рыма" ("Histoire romaine" 1738-1741, VII, 25) французскага гісгорыка Шарля Ралена (1661-1741) = лац. Divide ut regnes — афарызм французскага караля Людовіка XI (1423-1483), пра што згадваецца ў рамане "Хроніка царавання Карла IX" ("Chronique du temps de Charles IX" 1829) французскага піеьменніка ГІраспера Мерымэ (1803-1870): "Францыя падзялялася тады на тры буйныя партыі: на нартыю пратэстантаў..., на каралеўскую партыю, слабейшую з трох, і на партыю Гізаў - тагачасных ультрараялістаў. Зразумела, што кароль, у якога было роўна столькі ж падстаў баяцца Гізаў, колькі і пратэсгантаў, павінен быў пастарацца ўмацаваць сваю ўладу, сутыкаючы паміж сабой гэтыя два варожыя лагеры. Знішчыць адзін з іх - азначала аддаць сябе на літасць другому. Сістэма балансавання была ўжо тады дастаткова вядомай і прымянялася на справе. Яшчэ Людовік XI казаў: падзяляй і кіруй" (Прадмова). □ Прынцып праўлення (кіравання), калі паміж залежнымі (падначаленымі) свядома распальваецца варожасць на падставе ўласцівых ім нацыянальных, ідэалагічных, асабістых ці іншых асаблівасцей. G3 Афіняне амаль 2500 гадоў назад мідзійцам: "Магутныя робяць тое, што яны могуць, а слабыя тое, што яны моіуць выцерпець". Калі, дзе, чаму чалавек узяў на ўзораенне гэты несправядлівы тэзіс: дзялі і ўладар?! (Г. Далідовіч. Лісткі запісных кніжак). Прэзідэнт [Арменіі] быў супраць паразумення з Азербайджанам. Да таго ж армяне найвернейшыя саюзнікі Расіі ў рэгіёне. Масква можа праводзіць тут палітыку па прынцыпе "падзяляй і пануй". ("Наша свабода", 2001 г., № 5). Руск.: Разделяй и властвуй (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 296; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 420—421). П а з н а й с а м о г а с я б е = rp. rvwOt asauxov (лац. Nosce te ipsum) афарызм з гістарычнага анекдота пра "сем мудрацоў старажытнай Грэцыі" (Фалеса, Пітака, Біанта, Салона, Клеабула, Місона і Хілона), у якім распавядаецца, што яны высеклі гэты афарызм на франтоне знакамітага храма бога Апалона ў Дэльфах, пра што згадваецца ў дыялоге Пратагор" (Прсотауорск;" каля 390 да н. э.) старажытнагрэчаскага філосафа Платона (427-347 да н. э.): "Усе яны былі аматарамі, захавальнікамі і паслядоўнікамі лаконскага выхавання і лічылі магчымым засваенне ўсякім чалавекам іх мудрасці, калі кожны з мудрацоў здолее аддюстраваць яе ў сціслых і незабыўных выслоўях. Яны сышліся разам і прысвяцілі іх як пачатак мудрасці Апалону, напісаўшы з яго храме ў Дэльфах тое, што ўсе ўслаўляюць: «Пазнай самога сябе» і «ІІічога праз меру»" (343, а-b). Прыпісваецца аднаму з "сямі мудрацоў" старажытнагрэчаскаму філосафу, матэматыку і астраному Фалесу
Дадатковыя словы
ўзбраенне
6 👁