шклянку і павольна, з перапынкамі, відаць, на хаду перакладаючы, вымавіў пушкінскі радок: - Няхай жыве сонца, хай знішчыцца змрок! (М. Лужанін. Янка Купала). НЯХАЙ ЖЫВЕ СОНЦА, ХАЙ ЗНІКНЕ ц е м р а! Наш святы абавязак, абавязак прыхільнікаў міру і змагароў за мір шырэй пракладваць шлях нашай праўдзе, таржаству міру і братэрству народаў! Няхай жыве мір і дружба паміж народамі ва ўсім свеце! Няхай жыве сонца, да знікне цемра! (Я. Колас. Прамова на ўсесаюзнай канферэнцыі прыхільнікаў міру). *Розум - перадумова духоўнасьці і аснова творчасьці, стваральнай дзейнасьці. Менавіта розуму належыць галоўнае інжынэрнае правіла, згодна зь якім эканоміць можна на ўсім, акрамя падмурка. Розум, як нехта тонка заўважыў, ня будзе ставіць пытаньне: даганяць ці адставаць, разлучацца ці аб'ядноўвацца. Ён будзе выходзіць з таго, што лепей, а што горш, што дабро, а што зло. Ён з магчымых варыянтаў выбірае аптымальны. На пастамэнце помніка Пушкіну, якім маскоўская мэрыя абдарыла менскія гарадзкія ўлады, некалькі дзён красаваўся налісаны юначым почыркам крылаты пушкінскі радок: "Няхай жыве розум, хай зьнікне імгла". Сапраўды, няхай. (А. Вярцінскі. Розум). Руск.: Да здравствует солнце, да скроется тьма! (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 92; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 132), Н я х а й з а ў ж ды б у д з е с о н ц а! = руск. "Пусть всегда будет солнце!" - афарыстычная назва і першы радок прыпева песні (1962) савецкага кампазітара A.I. Астроўскага (1914-1967) на словы рускага савецкага паэта Л.І. Ашаніна (1912-1996): "Пусть всегда будет солнце! Пусть всегда будет небо! Пусть всегда будет мама! Пусть всегда буду я!". Першапачаткова паходзіць з верша невядомага хпопчыка ў часопісе "Родной язык и литература" (1928 г., № 4/5), у 1936 г. уключанага рускім савецкім пісьменнікам і літаратуразнаўцам К.І. Чукоўскім (М.В. Карнейчуком, 1882-1969) у чарговае перавыданне кнігі "От двух до пяти" (1928) і пазней выкарыстанага ў плакаце (1959) савецкага мастака А.А. Какарэкіна (1906-1959), які ўпершыню быў паказаны 1 мая 1960 г. у час святочнай дэманстрацыі на Краснай плошчы ў Маскве: "Пусть всегда будет небо! Пусть всегда будет солнце! Пусть всегда будет мама! Пусть всегда буду я!". □ Формула дз'щячага светаўспрымання. Ужываецца звычайна ў перафразаванай форме. Ш * Няхай заўжды будзе Пальчык! [Назва артыкула]. ("Чырвоная змена", 1999 г., № 167). Руск.: Пусть всегда будет солнце (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 475; Душенко 1997: 469), Пусть всегда будет солнце! Пусть всегда будет мама! Пусть всегда будет небо! Пусть всегда буду я! (Берков, Мокиенко, Шулежкова
Дадатковыя словы
абядноўвацца, дзщячага
9 👁