радка ў дзень: страшэнна баліць галава, літары скачуць перад вачыма. I немагчыма засяродзіца. (М. Стральцоў. Адзін лапаць, адзін чунь). Руск.: Ни одного дня без строки (черты, линии) (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 235-236), Ни дня без строчки (черты, линии) Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 325-326). Н іЗЫ НЕ ХОЧУЦЬ ЖЫЦЬ ПА-СТАРОМУ, А ВЯРХІ НЕ МОГУЦЬ к і р а в а ць ПА-СТАРОМУ = руск. Низы не хотят жить, как прежде, а верхи не могут управлять, как прежде - афарызм з артыкула "Маевка революционного пролетариата" (1913) расійскага і савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча У.І. Леніна (Ульянава, 1870—1924): "Для революции недостаточно того, чтобы низы не хотели жить, как прежде. Для нее требуется еще, чтобы верхи не могли хозяйничать и управлять, как прежде". Паўтораны ў змененай форме ў яго ж працах "Крах 11 Интернационала" (1915) і "Детская болезнь левизны в коммунизме" (1919). □ Народу не падабаюцца ўмовы яго жыцця, аўрад не здольны іх палепшыць. Ш Сярэдзіна лета, сезон адпачынкаў і раптам - такая актыўнасць палітыкаў! Прытым адразу з двух бакоў: зверху і знізу. Чаму? Адкуль? Навошта? Вядомы рускі тэарэтык і практык грамадазнаўства У.І. Ленін адказаў бы на гэтыя пытанні коратка: "Вярхі не могуць..., а нізы не хочуць..." у сэнсе — "кіраваць і жыць па-старому". ("Літаратура і мастацтва", 2 жніўня 1996 г., № 31). *Толькі якому апошняму лабуху або аматару хакею яшчэ незразумела, што ў краіне складваецца рэвалюцыйная сытуацыя: нізы хочуць глядзець чэмпіянат сьвету, а вярхі ня могуць яго паказаць. (Навінкі", 2002 г., № 12). Руск.: Верхи не могут, а низы не хотят (Душенко 1997: 197), Низы не хотят, а верхи не могут жить по-старому (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 326). Н і ч о г а лі ш н я г а (НРАЗ м е р у) (Нэ квід німіс) = лац. Ne quid шmis - афарызм з камедыі "Дзяўчына з Андроса" (Andria" 166) старажытнарымскага паэта і камедыёграфа Публія Тэрэнцыя Афра (каля 190 - 159 да н. э.): "Галоўнае правіла ў жыцці, думаю, - нічога праз меру" (60: "Id arbitror Adprim(e) in vita esse util(e), ut ne quid nimis"). Першапачаткова паходзіць з гістарычнага анекдота пра "сем мудрацоў старажытнай Грэцыі" (Фалеса, Пітака, Біанта, Салона, Клеабула, Місона і Хілона), у якім распавядаецца, што яны высеклі гэты афарызм на франтоне знакамітага храма бога Апалона ў Дэльфах, пра што згадваецца ў дыялоге Пратагор" (Прсотауорас;" каля 390 да н. э.) старажытнагрэчаскага філосафа Платона (427-347 да н. э.): "Усе яны былі аматарамі, захавальнікамі і паслядоўнікамі лаконскага выхавання і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁