Hi д н я б е з р а д к а = руск. "Ни дня без строчки" - афарыстычная назва кнігі паэтычных мініяцюр (1961) рускага савецкага пісьменніка Ю.К. Алешы (1899-1960) = лац. Nulla dies sine linea — афарызм з энцыклапедычнага твора "Гісторыя прыроды" ("Naturalis historia" 77-79) старажытнарымскага дзяржаўнага дзеяча, гісторыка і пісьменніка Плінія Старэйшага (23/24—79), у якім распавядаецца пра старажытнагрэчаскага мастака, майстра манументальнага жывапісу Апелеса (IV да н. э.): "...меў звычку, як бы ні быў заняты, ні дня не страціць, каб не папрактыкавацца ў сваім мастацтве, праводзячы хоць адну рысу; што наслужыла падставай для прымаўкі" (XXXV, 36, 10). □ Прынцып плённай працы пісьменніка, журналіста, вучонага і ін ш к а л і кожны дзень прысвечаны творчасці, не губляецца дарма. Ш "Hi дня без радка". Выдумаў гэта "кароль метафары" ІО. Алеша. I сам стаўся першай ахвярай свайго ж не надта разумнага запавету. Замест таго, каб працаваць, як працаваў дагэтуль, ён далейшае жыццё ператварыў у суцэльную пакуту, мітусню, - сустракаўся з сябрамі, хадзіў на сходы, у гзатры, чытаў кнігі, часопісы, газеты, слухаў радыё... I ўсё дзеля толькі аднаго - нешта пакінуць у запісной кніжцы, каб, не дай бог, не было "ні дня без радка"... (Б. Сачанка. Думкі ўроссып). Звычайна пытаюцца, як чрацаваў пісьменнік, які быў рэжым. Сцвярджаюць, што, маўляў, "ні дня без радка", але ж гэта — не дошкі габляваць, ды і такую працу не кожны дзень будзеш аднолькава добра рабіць. Іван ГІаўлавіч [Мележ] на нрацягу жыцця працаваў па-рознаму. Некалі пісаў нават у Ленінскай бібліятэцы, часам працаваў ноччу, былі гады - наогул не пісаў. (Л. Мележ. Зварот у нашу маладосць). - Андрэй Ягоравіч [Макаёнак], выраз "ні дня без радка" вядомы кожнаму пісьменніку, але не кожны можа пахваліцца, што яму ўдаецца прытрымлівацца гэтага прынцыпу. А як вы працуеце: імпульсіўна ці сістэматычна? - Імпульсіўна. ("Літаратура і мастацтва", 1978 г., № 1). Не, пра бацьку [Аркадзя Куляшова] нельга сказаць, што ён жыў па прынцыпе "Hi дня без радка". У яго бывалі і паўзы ў творчасці. ("Чырвоная змена", 2000 г., № 139-140). - Ваша стаўленне да выслоўя "Hi дня без радка"? - Гэта не мой прынцып. Мой прынцып творчасці: нэ квід нівіс — нічога лішняга. Зрэшты, штодзённыя занатоўкі - рэч не такая ўжо й благая. ("Чырвоная змена", 2000 г., № 153). *Ні дня без старонкі! Ніжэй гэтага мінімуму Андрушкевіч не спускаецца. Абараніўшы кандыдацкую дысертацыю пра аднаўленне мароднай гаспадаркі рэспублікі, ён адразу бярэцца за новую тэму — "Бітва за Беларусь", якая, магчыма, стане доктарскай дысертацыяй. (1. Навуменка. Асеннія мелодыі). Браце, я жыць спяшаўся, я пачуццямі гіадганяў сябе, - я стаміўся. Дабіваў дысертацыю і раптам - стоп! - ні
9 👁