Мужчына, будзь мужчинам, або Уваскрасенне Дон Кіхота). Беднае птушаня аж пасінела ад натугі, але каркнуць так і не здолела. - Не, народжаны поўзаць лятаць не можа, - сказаў Крумкач. — Пакажыце яго Страусу, магчыма, ён бегаць ды скакаць гэтага бедалагу навучыць. ("Літаратура і мастацтва", 1985 г., № 2). Нашчадкі прадаюць захопнікам тыя ідэалы, за якія змагаліся былыя высакародныя рыцары — ліцвіны. Балюча асэнсоўваць у чым меў рацыю Максім Горкі: "Народжаны поўзаць, лётаць не можа". Трэба ж было нешта такое з намі зрабіць, што з былых ваяўнічых ліцвінаў мы ператварыліся ў палахлівых, пакорлівых і памяркоўных беларусаў. Галоўнае, каб не было вайны. ("Наша слова", 1999 г., № 34). * Народжаны поўзаць здольны толькі вылецець у трубу. ("Літаратура і мастацтва", 1984 г., № 36). Руск.: Рожденный ползать летать не может (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 302; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 430), Рожденный ползать - летать не может! (Душенко 1997: 102). Нельга акняць неабдымнае = руск. Никто не обнимет необъятного - афарызм з твора "Мысли и афоризмы" (1854) рускага паэта і пісьменніка Казьмы Пруткова (А.М. Жамчужнікава, 1821-1908; Л.М. Жамчужнікава, 1828-1912; А.К. Талстога, 1817-1875), сустракаецца там жа яшчэ некалькі разоў (№№ 3, 44, 67), у тым ліку і ў змененым выглядзе: "Плюнь тому в глаза, кто скажет, что можно обнять необъятное!" (№ 104); "Опять скажу: никто не обнимет необъятного!" (№ 160). □ Чалавек абмежаваны ў сваіх магчымасцях: немагчыма усё ведаць, усё ўмець, усюды / заўсёды паспяваць і да т. п. Гаворыцца часам з іроніяй або жартам, калі хто-н. ставіць перад сабой нерэальную задачу. Ш *Можна было б пра творчасць маладых празаікаў гаварыць і яшчэ, разглядаць яе з іншых бакоў, але "абняць неабдымнае", як пісаў Казьма Пруткоў, нельга. (Б. Сачанка. На пачатку дарогі). - Лепш, па-мойму, не абдымаць неабдымнае. Нам будзе дорага ўсё, напісанае табой, але каб нешта выйшла на людзі... - Галя паківала галавой. (Э. Ярашэвіч. Белыя Лугі). Радкі з класікаў беларускай паэзіі, прыклады з ранейшага жыцця ды сучаснасці, трансфармацыя разумения слова ад яго першаснага семантычнага значэння - усё гэта тут. Напэўна многім ён [слоўнік] падасца не поўным, бо ў ім не будзе некаторых словаў, якія, на погляд чытача, не мусілі абмінуць гэтае выданне, але нельга абняць такую неабдымную рэч, як мова. ("Наша свабода", 2000 г., № 85). Параўн.: абдымаць (абняць) неабдымнае (Лепешаў 1993: 1: 39; Лепешаў2004: 19). Руск.: Никто не обнимет необъятного (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 236), Нельзя объять необъятное (Берков, Мокиенко, Шулежкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁