трактаце Грамадзянін" (1642) англійскага філосафа Томаса Гобса (1588-1679): "Правы на мэту даюць правы на неабходныя сродкі" (лац. "Jus ad finem dat ju s ad m edia necessaria"). □ Любыя сродкі добрмя, калі яны дазваляюць дасягнуць пастаўленай мэты. Гаворыцца з неадабрэннем, калі для дасягнення якой-н. мэты выкарыстоўваюцца амаральныя способы. Ш Розныя імперыялістычныя заправілы мараць на новай вайне нажыць сабе новыя капіталы і адтэрмінаваць час неўнікнёнай пагібелі капіталізму. Уся іхняя ваенная сумятня і грукатня набываюць усё болей і болей адкрыты і наглы характар. Усе спосабы з благаславення рымскага папы, памятаючы святы" яго наказ: "мэта апраўдвае сродкі", пускаюць яны ў ход. (Я. Колас. Вясна новага жыцця). *Мы асуджаем тэрарызм, лічым, што святая мэта не апраўдвае любых сродкаў. ("Літаратура і мастацтва", 2 лютага 1996 г.). Якая мэта - такія і сродкі. [Назва артыкула]. (Навіны", 1999 г., № 36). Езуіцкая аксіёма пра мэту і сродкі яе дасягненьня становіцца асабліва актуальнай напярэдадні выбараў. Вы мне - свой голас, я вам - квіточак на канцэрт Ляпісу". ("Наша ніва", 2000 г., № 42). Руск.: Цель оправдывает средства (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 371), Цель оправдывает (освящает) средства (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 531-532). Н Н а р о д ж а ііы ііо ў з а ц ь ля т а ц ь не мо ж а (Р о ж д е н н ы й по л за ть ЛЕТАТЬ НЕ МОЖЕТ) = руск. Рожденный ползать - летать не может! -афарызм з верша ў прозе "Песня о соколе" (1895) рускага савецкага пісьменніка, драматурга, літаратурнага і грамадскага дзеяча М. Горкага (А.М. Пешкава, 1868-1936). Першапачаткова паходзіць з байкі "Мужик и корова" рускага паэта І.І. Хемніцэра (1745-1784), у якой распавядаецца, што аднойчы мужык вырашыў паехаць на карове вярхом, але нічога не атрымалася: "Скакать корова не училась, а потому и должен знать: Кто ползать родился, тому уж не летать". □ Гаворыцца часам з іроніяй як ацэнка чыёй-н. баязлівасці, няздольнасці да рамучых дзеянняў, увогуле да чаго-н. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш - Да вас людзі з усяго Саюза едуць, просяцца, каб прынялі на работу. - Едуць... Прымаюць... А некаторых дырэктар саўгаса сам запрашае. Я да вас таксама пераехаў бы. I не задумаўся б! - Ну - то так табе і трэба. "Рожденный ползать - летать не может". (П. Місько. Белы камень). [Косця:] - Ведаешь што, бледнаскуры брат мой? [Барыс:] Чаго табе? [Косця:] - Я б на тваім месцы застрэліўся... з самага паганага ружжа. "Рожденный ползать - летать не может!" (М. Матукоўскі
8 👁