панаваў ёй прабавіць разам цудоўны інтымны вечар. Слоў у адказ жанчына не знайшла — і Паваляеў прыняў маўчанне за знак згоды. (А. Асташонак. Метамарфоза). [Васіль:] - А як ты думает, Жэня? (Жэня маўчыць.) [Шыдлоўскі:] - I дзе яе жывасць дзелася, у жыта б ёй галавой! [Шыдлоўская:] - I не дзіва, калі яе лёс вырашаецца зараз. [Стасы] Маўчанне - знак згоды, гавораць. (I. Козел. Над хвалямі Серабранкі). [Гаўрыла Патапавіч:] - Вось што, матулі! Давайце больш сур'ёзна да справы. Назад ходу няма. Ды і дзеці вашы, я так думаю, толькі за вяселле па-новаму. Ці не так?... [Гануля (Міцю):] - Ну, скажы! [Гаўрьша Патапавіч:] - Маўчанне - знак згоды! (У. Сауліч. Адзін Гаўрыла ў Полацку). - Можна наладжваць магнітафон? - вывеў Алену з задумення Піліпаў голас, але яна нічога не адказала. - Маўчанне - знак згоды? (У. Дуктаў. Разлад). Калі маўчанне - знак згоды, тады многія студэнты на экзаменах згодны з выкладчыкамі. (Вожык", 1972 г., № И). М а ў ч а і і н е а з н а ч а е з г о д у. - Ціхон Пракопавіч перасмыкнуў плячыма, што ў перакладзе на мову азначала: "Не знаю нават, што сказаць". Прыпомнім лацінскую прыказку: "Маўчанне, калі чалавек павінен гаварыць, азначае згоду". (А. Пальчэўскі. Збітыя рогі). Параўн.: Маўчанне азначае згоду (Шкраба, Шкраба 1987: 137), Маўчанне - знак згоды (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 234-235). Руск.: Молчание - знак согласия (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 210; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 280). М е с ц а с у с т р э чы зм я н іць (п е р а м я н щ ь) НЕЛЬГА = руск. "Место встречи изменить нельзя" - афарыстычная назва шматсерыйнага тэлефільма (1979) рускага савецкага рэжысёра С.С. Гаварухіна (нар. 1936) па сцэнарыю рускіх савецкіх пісьменнікаў А.А. Вайнера (19312005) і Г.А. Вайнера (1938-2009) паводле іх рамана "Эра милосердия" (1976). □ Немагчыма змяніць дсаду падіей, перамяніць месца, дзе павінна што-н. адбыцца. Гаворыцца часам з жартам, калі сустрэча каго-н. ці чаго-н. не выклікае здзіўлення, з'яўляецца прадказалыши, або наадварот, калі даўно знаёмыя людзі сустракаюцца ў незвычайным месцы або ў незвычайных абставінах. Ш Месца сустрэчы перамяніць нельга. [Назва артыкула]. ("Настаўніцкая газета", 1999 г., № 15). "Траецкі кірмаш": месца сустрэчы змяніць нельга. (Культура", 25-31 снежня 1999 г., № 46). Працяг зімовай эпапеі [наступнага этапу розыгрышу кубку свету па біятлону] ужо ў наступны ўік-энд. Месца сустрэчы змяніць нельга - італьянскі Антхольц. ("Наша свабода", 2000 г., № 80). Руск.: Место встречи изменить нельзя (Душенко 1997: 61; Берков, Мокиенко, Шулежкова
Дадатковыя словы
зяўляецца, прадказалышй, сурёзна
10 👁