рыцца пра якія-н. нязначныя падзеі, вымушаную мітусню з-за чаго-н. дробязнага, а таксама ўвогуле пра адсутнасць цікавага, вартага ў чыім-н. жыцці. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш Як я табе і казаў, ва мне з незвычайнаю сілаю абудзіўся дух бадзяння. Я не знаходжу сабе спакойнага месца, мяне кудысь цягне і парывае. Часамі проста хочацца зашчаміць сабе галаву і плакаць. "Маркотна жыць на гэтым свеце, панове". Цяпер толькі зразумеў я, якую праўду казаў Гогаль. (Я. Кол ас. На ростанях). "Скучно на этом свете, господа!..." Было б яшчэ сумней, каб не вера ў сапраўднае. Няхай мала, няхай ціха, але сумленна, у імя ўсяго святога, на чым трымаецца сапраўдная народная літаратура. (Я. Брыль. Свае старонкі). Руск.: Скучно жить на этом свете, господа! (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 455). М а р к о т н а на гэ т ым с в е ц е, п а н о в е. Гл. М а р к о т н а ж ы ц ь на ГЭТЫМ СВЕЦЕ, ПАНОВЕ (СКУЧНО ЖИТЬ НА ЭТОМ СВИТЕ, ГОСПОДА). М а ў ч а н н е а з н а ч а е п о д у. Гл. М л ў ч а н н е - з н а к ЗГОДЫ. М а ў ч а н н е - ЗНАК ЗГОДЫ = лац. Qui tacet, consentire videtur, ubi loqui potuit et debuit — афарызм з аднаго з пасланняў папы рымскага (1294-1303) Баніфацыя VIII (каля 1235 - 1303), якое ўвайшло ў склад кананічнага права "Corpus Iuris Canonici": "Хто маўчыць, таго можна лічыць згодным, калі мог і павінен быў казаць" (Liber Sextus Decretalium, Regulae iuris 43) = лац. Silentium videtur confessio - афарызм з анталогіі "Узоры майстэрства аратараў і рытараў" ("Oratorum et rhetorum sententiae divisiones colores" каля 35) старажытнарымскага рытара i пісьменніка Луцыя Анея Сенекі Старэйшага (каля 55 да н. э. - каля 40 н. э.): "Маўчанне раўназначнае прызнанню" (Controversiae", X, 2, 6). Першапачаткова паходзіць з трагедыі Трахінянкі" (Tpaxiviai") старажытнагрэчаскага гіаэта і драматурга Сафокла (каля 496 - 406 да н. э.): "...хіба ты не разумеет, што маўчаннем ты пацвярджаеш сваю віну?" (813-814: "...оі) катоюО oBouvekci f,uvr|yop£i; сіуооаа too катг|у6р»"). □ Гаворыцца (нярэдка жартам), калі на пытанне не адказваюць, што дазваляе разлічваць на станоўчы адказ. Ш Маўчанне - значыць згода. Зыкаў не зразу адказаў яму [Масею Рыгоравічу]. Ён крыху заблытаўся з адказам, раззлаваўся на гэта на сябе і яшчэ больш сумеўся. "Маўчанне - значыць згода!" — і Ліўшыц узяў Зыкава нават пад руку, не шкадуючы свайго белага пінжака, які цёрся аб замасленую жакетку майстра. (Я. Нёманскі. Драпежнікі). Смяхоцце якое, мнішка знайшлася! сказаў ён Яніне Вінцэнтаўне і, гарэзліва падміргнуўшы кабеце, пра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁