М а л а д ым у на с да р о г а ў с ю д ы. Гл. М а л а д ым у на с да р о г а у с ю ды, а с т а р ы м па в а га ў с ю ды ў на с! (М а л а д ым в е зд зе ў на с д а р о г а, с т а р ы к ам ВЕЗДЗЕ Ў НАС ПАЧОТ). М а л а д ым у на с да р о г а ў с ю ды, а с т а р ы м па в а г а ў с ю ды ў н а с! (М а л а д ым в е з д з е ў на с да р о г а, с т а р ы к ам в е з д з е ў на с ПАЧОТ) = руск. Молодым везде у нас дорога, Старикам везде у нас почет - афарызм з песні "Песня о Родине" (1936) савецкага кампазітара І.В. Дунаеўскага (1900-1955) на словы савецкага паэта В.І. ЛебедзеваКумача (1898-1949), якая ўпершыню прагучала ў кінафільме Цирк" (1936) савецкага рэжысёра Р.В. Аляксандрава (1903-1983) па яго сцэнарыю: "От Москвы до самых до окраин, С южных гор до северных морей Человек проходит, как хозяин Необъятной Родины своей. Всюду жизнь привольно и широко, Точно Волга полная, течет. Молодым везде у нас дорога, Старикам у нас везде почет". □ Гаворыцца, калі дапамагаюць моладзі праявіць сябе, выказваюць пашану старым, а таксама з іроніяй, калі здараецца наадварот. Ш "Маладым - усюды ў нас дарога!" - заявілі купалаўцы, пачынаючы новы тэатральны сезон. Паўлінку" яны прадставілі ў новым варыянце. I ў сэнсе сцэнічнага рашэння, і з пункту гледжання акцёрскага выканання. ("Чырвоная змена", 2000 г., № 153). *Андрэй шукаў, за што зачапіцца ўгары нагамі, не знайшоў поручня і пачуў, што валіцца дагары на некага: не ступіш жа шырэй, каб устояць, - прыціснуты ногі. - Крэмзафіл... - упёрся нехта раптам яму рукамі ў спіну. - Крэмзафіл... Па-японску значыць: садзіся, бацька, на маё месца... А то, бацька, сам знаеш... Крэмзафіл... Па руску: старыкам вездзе ў нас пачот... (I. Пгашнікаў. Мсціжы). Вызначаць спосаб жыцця будуць не тыя, што прагнуць пераменаў, а старыя, каторым патрэбная нязменнасць жыццёвага ладу. Калі ў краіне няма працэдураў, што даюць дарогу маладым, пачынаецца распаўсюджванне чатырыжды герояў з правам нашэння на абедзвюх грудзях. ("Наша свабода", 2000 г., № 84). Руск.: Молодым везде у нас дорога (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 210), Молодым - везде у нас дорога, Старикам - везде у нас почет (Душенко 1997: 192), Молодым везде у нас дорога, старикам везде у нас почет (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 279). М а р к о т н а ж ы ц ь на гэ т ым с в е ц е, Па н о в е (С к у ч н о ж и т ь н а ЭТОМ СВЕТЕ, ГОСПОДА) = руск. Скучно жить на этом свете, господа! афарызм з аповесці "Повесть о том, как поссорился Иван Иванович с Иваном Никифоровичем" (1834) рускага пісьменніка М.В. Гогаля (1809— 1952), заключны радок - каментарый аўтара да зместу твора. □ Гаво
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁