JI e i i i i i м е н ш, ды ЛЕі ш і = руск. "Лучше меньше, да лучше' афарыстычная назва артыкула (1923) расійскага і савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча У.1. Леніна (Ульянава, 1870-1924). □ Гаворыцца, калі якасць чаго-н. важнейшая за колькасць. Ш *- Не забывайцё, другі мае, што нам князь Мендог і ваявода Усяслаў памаглі, — зычліва ўсміхнуўся той [Міраслаў], цешачыся і ад сённяшняй перамогі і цяперашніх ушанавання ды ліслівасці. - Князь Ізяслаў зусім малую сілу прыслаў! - зноў даў волю свайму настрою княжыч Леў. - Гэта - неиавага да нас! А князь Мендог вельмі позна прыйшоў! - Лепш мала, чым ніяк, сын мой, - лагодна прамовіў бацька-князь. — Лепш позна, чым ніколі. Прыйшлі памагчы ў бядзе - дзякуй вялікі за гэта. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона). Руск.: Лучше меньше, да лучше (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 188; Душенко 1997: 208; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 254). Л е пш п а м е рщ с т о я ч ы, ч ым ж ы ц ь на к а л е н я х! = icn. Mas vale morir de pie vivir de rodillas - афарызм іспанскага палітычнага дзеяча Даларэс Ібаруры (1895-1989) з прамовы на мітынгу ў Зімовым веладроме ў Парыжы 3 верасня 1936 г. □ Лепш аддаць жыццё за свободу, чым быць рабом. Ш - Кожны раз баюся. Пара ўжо ирывыкнуць... Вайна ёсць вайна... Лепш загінуць за ўсіх, чым... Хто гэта сказаў: "Лепш памерці стоячы, чым жыць на каленях!" - Яна [Тацяна] напружыла памяць. - Даларэс Ібаруры? Так, Ібаруры. (I. LLlaмякін. Глыбокая плынь). *Я не ведаю, чаму вас не кратае нічога. Няўжо не баліць усё тое, што робіцца наўкола. Дагтьбог, ну - я не ўтраплю сабе, як гэта людзям удаецца так ёмка астудзіць свае пачуцці... Разганяюць з фабрык рабочых, арыштоўваюць забастоўшчыкаў, судзяць на смерць пюдзей, а ім хоць бы што - ліквідатарства... Тут, па-мойму, ніводнай хвіліны не трэба чакаць. Лепш памерці ў змаганні, чымсь жыць у няволі... (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Рэгіструюся для класіфікацыі, як бежанец, баязлівец, уцякач. Лепш уцячы, чым загінуць. Лепей на каленях, чым у магілу. (А. Глобус. Рэгістрант). Параўп.: Лепей смерць, чым няволя (Шкраба, Шкраба 1987: 126-127). Руск.: Лучше умереть стоя, чем жить на коленях (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 189; Душенко 1997: 140; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 254-255). М М а л а д ым в е з д з е ў на с: д а р о г а, с т а р ы к ам в е з д з е ў на с нд ч о т. Гл. М а л а д ым у на с да р о г а ў с ю ды, а с т а р ы м на в а г а ў с ю ды ў h a c
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁