Барысавіч, любімага Вітрувія. Лепш позна, чым ніколі. (I. Дуброўскі. Красна хата не толькі пірагамі). Гэты ліст пісаўся на беразе Тэмзы на Каляды. А прыходзіць да лімаўскіх чытачоў толькі сёння, пасля Грамніц. Ёсць у гэтым і не наша віна (ліст ішоў доўга, з аказіяй), і наша (працаваць як след мы вучымся наноў). Ды, як кажуць, лепш позна, чым ніколі. ("Літаратура і мастацтва", 12 сакавіка 1993 г., Ха 11). Параўн.: Лепш пазней (позна), чым ніколі (Шкраба, Шкраба 1987: 128), Лепш (лепей) позна, чым (як) ніколі (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002:219-220). Руск.: Лучше поздно, чем никогда (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 189), Лучше поздно (позже), чем никогда (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 254). Л е пш б ы ц ь пе р ш ым у в ё с ц ы, ч ы м др у г ім у го р а д з е Гл. Л е п ш БЫЦЬ ПЕРШЫМ У ГАЛІІ, ЧЫМ ДРУГІМ У РЫМЕ. Л е пш б ы ц ь пе р ш ым у Га л и, ч ы м др у г ім у Ры м е = гр. КбХХю лрштос; ото х«рю, пара беіЗтероў crrjv rcoA.rj - афарызм з гістарычнага анекдота пра старажытнарымскага ваеннага, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, дыктатара Рыма (49-44 да н. э.), пісьменніка Гая Юлія Цэзара (102-44 да н. э.), у якім распавядаецца, што гэтыя словы ён вымавіў, калі праязджаў праз нейкі альпійскі гарадок, пра што згадваецца ў творы "Выслоўі цароў і палкаводцаў" ("BaaiAicov аяофвеуцата каі отрахцусоу") старажытнагрэчаскага пісьменніка, гісторыка і філосафа Плутарха (каля 45 - капя 127): "Ён ехаў з сябрамі праз занядбаны гарадок у Альпах, і яны пацікавіліся, няўжо і тут ідзе барацьба і саперніцтва за першынство; ён прыпыніўся, задумаўся і сказаў: «Сапраўды, я сам хацеў бы лепш быць першым тут, чым другім у Рыме»" ("Юлій Цэзар", 5). □ Гаворыцца (зрэдку іранічна), калі хто-н. імкнецца туды, дзе зможа быць лідэрам, не залежьщь ні ад каго. Ш Лепш быць першым у Гапіі, чым другім у Рыме. ("Магілёўская праўда", 20 снежня 1991 г.). ЛЕПШ БЫЦЬ ПЕРШЫМ у в ё с ц ы, ч ым ДРУГІМ У ГОРАДЗЕ. Ну, І КІМ Я Ў ТЫМ горадзе буду? Звычайным спецыялістам, якіх тысячы. Ніхто і не заўважыць. Чужы я там. А у сваёй вёсцы я буду чалавекам прыкметным. Не ў кожнага ж вышэйшая адукацыя ёсць. Ды і хутчэй якім начальнікам стану. А там і павага, і іншыя выгоды. (3 пачутага. Запіс 2007 г.). Руск.: Лучше быть первым в деревне, чем вторым в городе (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 188; Берков, Мокиенко, Шулежкова
11 👁