Вось што робіць фронт з ідэалістамі. Франтавая закваска! "Карпэ дзіем", казаў Гарацый, - "Зрывай дзень", ці па-нашаму: "Лавіце міг удачы". (I. Мележ. Дні нараджэння). Руск.: Ловите миг удачи (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 252). Л е н е й (л е н ііі) п о з н а, ч ым (я к) н ік о л і = лац. Potius sero, quam nunquam - афарызм з твора "Гісторыя Рыма ад заснавання горада" ("АЬ urbe condita" каля 27 да н. э. - 17 н. э.) старажытнарымскага гісторыка Ціта Лівія (59 да н. э. - 17 н. э.): "Лепш позна запрацівіцца нахабству і неразумнасці, чым ніколі" (IV, 2, И). □ Лепш у рэшце рэшт зрабіць тое, што павінен зрабіць, няхай / з затрымкай, чым не зрабіць наогул (часта жартам або іранічна). Ш - Назначылі мяне з першага кастрычніка. Ну, покі прыйшло назначэнне - а жыву я ў Смаленшчыне — ды покІ заехала сюды, ды ў Пінску трохі ў знаёмых пабыла, вось і апазнілася. - Ну, што ж? Лепей позна, чым ніколі. (Я. Колас. На ростанях). Выбачай, што я замарудзіў крыху з адказам на тваё пісьмо. Але лепей позна, як ніколі. (Я. Купала. Да Я.Ф. Калітоўскага). [Лютынскі:] - Трэ было раней гэта зрабіць, але... лепш позна, чым ніколі. Думаю, што такіх памылак у мяне больш не будзе. (К. Крапіва. Канец дружбы). Зайшоў Былінскі. Паглядзеўшы на ручны гадзіннік, здзівіўся і папрасіў у гаспадароў прабачэння за спазненне. - Лепш позна, чым ніколі, - усміхнуўся Граноўскі. (I. Гурскі. У агні). - Не забывайце, другі мае, што нам князь Мендог і ваявода Усяслаў памаглі, - зычліва ўсміхнуўся той [Міраслаў], цешачыся і ад сённяшняй гіерамогі і цяперашніх ушанавання ды ліслівасці. - Князь Ізяслаў зусім малую сілу прыслаў! - зноў даў волю свайму настрою княжыч Леў. - Гэта непавага да нас! А князь Мендог вельмі позна прыйшоў! - Лепш мала, чым ніяк, сын мой, - лагодна прамовіў бацька-князь. - Лепш позна, чым ніколі. Прыйшлі памагчы ў бядзе - дзякуй вялікі за гэга. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона). Пад вечар я быў ужо ў абласной бібліятэцы. Пакапаўся ў польскіх часопісах, разведаў усё пра свой ордэн. Нават прыгледзеўся да яго каляровай фатаграфіі. I ўсміхнуўся сам да сябе: "Лепей позна, чым ніколі!..." (А. Карпюк. Рэквіем). - То яшчэ па адной чарцы. - Ты некуды спяшыш, - павольна жуючы, сказаў Рымар. - Мне дык ужо няма куды. Фініта ля камедзія! - Моцна сказана. - Драгун наліваў зноў. - Давайце за тое, што лепш позна, чым ніколі. - Ён наліў яшчэ. - Давай за тых, што ў моры. - За маракоў? - За тых, што плывуць... у Лету. (У. Дамашэвіч. Камень з гары). Лепей, як той казаў, позна, чым ніколі. Адумалася — і добра. Я не сумняваўся наконг цябе, Крайнова. (Т. Бондар. Марыя). Пасля кароткай паўзы Васіль Міхеевіч заяўляе: - Вазьмуся за вывучэнне архітэктуры. Начну з вашага, Платон
10 👁