постаці, рухах чалавека здаецца Стасюлевічу знаёмым, і, злавіўшы момант, калі чалавек паварочваецца да яго тварам, ён лёгка пазнае ў ім местачкоўца, кандуктара Сямёна Гуляша. (I. Навуменка Сямён Гуляш). Не, - ужо не мог стрымаць усмешку Усяслаў. - Ты ўсё ж паклянешся? На Радзе і на вечы тут? - А што, я магу зрабіць іначай? - Міндоўг перавёў на яго адрачоны позірк. - Будзь ласкаў, — Усяслаў вытрымаў гэты душазабойлівы боль, - скажы ясна: так ці не? — Так. - Дзякую. А цяпер вось слухам уважліва. Ты не ўсё разлічыў, дарэмна думаеш, што ўва ўсім гэтым няма ніякай мудрасці. Князь Ізяслаў не толькі прыкінуў: сагре diem! Ён шмат разважаў: як усё зрабіць надежна. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона). Хлопцы "лавілі момант" - лапалі дзевак, тыя лаяліся, лаяліся і павісквалі. (А. Глобус. Сінема). * Ад тваёй згоды залежыць мой лёс. - А мой - таксама? — ужо трохі апамятаўшыся, спытала яна. - Безумоўна, Вераніка, - ён кіўнуў буйною галавою, усміхнуўся аднымі вуснамі, паказаўшы вялікія белыя зубы. Відаць, што іроніі ў пытанні Веранікі ён не заўважыў. - Капі ты не скарыстаеш такога моманту, ты будзеш сабе вечным ворагам. Запомні! (У. Дамашэвіч. Німфа). Пасля, пад раніцу ўжо, слова папрасіў Ванштэйн. Ён важна, нібы спакойна, выйшаў да трыбуны, абапёрся на яе. - Сябры, прамовіў. - Усе мы разумеем нашых калег-беларусаў, якія рашылі спажыць момант і дабіцца таго, пра што яны марылі стагоддзямі. Але дзве рэчы, як убачылі мы, вельмі засмуцілі нас. Першае: тое, шго яны вынеслі на гэтую сесію, рашылі ў сваім асяроддзі, келейна. Другое: парушылі дамову з намі, чым паставілі нас у цяжкае сгановішча. (Г. Далідовіч. Свой дом). Не наракай на фартуну. Лёс прапануе шмат магчымасцяў і людзям бяздарным, яны проста не заўважаюць і не скарыстоўваюць іх. Злавіць шчасце можна толькі таленавітай рукою. (А. Глобус. Творчасць). Параўн.: лавіць момант (Тлумачальны слоўнік 1996: 310). Руск.: Лови момент (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 187), Лови день або ловить момент (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 252-253). Л а в іц е МІГ у д а чы руск. Ловите миг удачи - афарызм з оперы "Пиковая дама" (1890) рускага кампазітара П.І. Чайкоўскага (1840— 1893), лібрэта да якой напісаў яго брат М.І. Чайкоўскі (1850-1916), паводле аднайменнай аповесці (1833) рускага паэта, пісьменніка і драматурга А.С. Пушкіна (1799-1837): "Ловите миг удачи! Пусть неудачник плачет, Кляня свою судьбу" (ария Германа). □ Старайся выкарыстаць зручны выпадак, не пропускай магчымасць зрабіць усё тое, што прынос'щъ асалоду жыццю, з 'яўляецца карысным. Ш [Адзінцоў:] Мяне чакаюць... Дзяўчына адна. Настаўніца з гімназіі. [Калатухін:] - О
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прыносщъ
7 👁