рабілі сваё... (Я. Брыль. У Забалоцці днее). А на зямлі застанецца тое, што зрабілі, што паспелі зрабіць... I ўсё гэта па кроплі, па кроплі, як дождж гэты шэры камень, усё гэта будзе гіа кроплі тачыць час. (Г. Багданава. Аквалангіст). В л д а 1 к а м е нь го ч ы ц ь. О, гэтая праклятая Богам каланіяльная вайна! Іспанцы захапілі Амстэрдам і амаль усё шаснаццатае стагоддзе рабавалі і ўціскапі вось такіх рудабровых прадаўцоў камбалы. Але свет плыве, свет мяняецца. Імперыі руйнуюцца. Пясок сочыцца праз пальцы. Вадаточыць камень. (А. Глобус. Толькі не гавары маёй маме...). Як ёй усё абрыдзела ў гэтым чужым, незразумелым краі! Але ж неяк будзе, нездарма кажуць: вада і камень точыць. Зараз галоўнае - пра ўцёкі падумаць. ("Літаратура і мастацтва", 30 лістапада 2001 г., № 48). К р о п л я к а м е нь ДЗЯЎБЕ. Вось у мяне карабін, у вас - пістапет, у Граковіча - вінтоўка. Ну і што імі зробіш? Спалохаеш немца? Не вельмі... Па крайняй меры, не раптоўна - а паступова, цяриеннем, упартасцю - як кропля дзяўбе камень. (У. Дамашэвіч. Кожны чацвёрты). Ты сказаў, я сказаў. Усе разам сказалі. Хаця б пра таго самага Слюнчанку, калі ён яшчэ быў у нас старшынёй сельсавета. Нябось, нешта б было. Кропля камень дзяўбе. (Я. Ермаловіч. Гііліп з Касцяніц). Параўн.: Кропля 'дзяўбе камень (Шкраба, Шкраба 1987: 121), Кропля камень дзяўбе (крышыць) (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 208-209). Руск.: Капля по капле и камень долбит (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 159-160; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 218). К у л я - ДУРА, штык - ма л а д з ец = руск. Пуля - дура, штык молодец - афарызм з трактата "Наука побеждать" (1796) расійскага палкаводца і генералісімуса А.В. Суворава (1730-1800): "Береги пулю на три дня, а иногда и на целую кампанию, как негде взять. Стреляй редко, да метко; штыком коли крепко. Пуля обмишулится, штык не обмишулится: пуля — дура, штык - молодец". □ Штык больш надзейны і карысны ў баі, чым куля. Гаворыцца пра перавагу бліжняга, рукапашнага бою, а таксами ўвогуле пра што-н. надзейнае, карыснае ў параўнанні з ненадзейным, некарысным. Ш - Куля - дура, штык маладзец. На ўра!" трэба ісці, у штыкі! Немцы баяцца рускага ўра!" даказваў камандзір другой роты Сахараў. - Куля - дура, штык - маладзец? - гмыкнуў Фядоркаў, і не зразумець было, асуждае ён готы сувораўскі заклік ці абдумвае, як можна прымяніць яго ў дадзенай сітуацыі. - Падыміся на ўвесь рост пад такім агнём, то немец цябе і да золіжэння не дапусціць, пашаткуе з аўтаматаў і кулямётаў. (П. Місько. Мора Герадота). *— О, Анюта прыйшла... Сядзіся бліжэй, мо змерзла. — Некалі... Таварыш камісар, пара на працэдуры. - Адпачні, Анюта. Праца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збліжэння
10 👁