Руск.: Страна должна знать своих героев (Душенко 1997: 440; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 478). КРОПЛЯ КАМЕНЬ ДЗЯЎБЕ. Гп. КРОПЛЯ КАМЕНЬ КРЫШЫЦЬ (ТОЧЫЦЬ). К р о н л я к а м е нь к р ы ш ы ць (т о ч ы ц ь) = лац. Gutta cavat lapidem афарызм з кнігі вершаў "Лісты з Понта" ("Epistulae ex Ponto" 9 - каля 18) старажытнарымскага паэта Публія Авідзія Назона (43 да н. э. - каля 18): "Двойчы ўжо трэцяе лета я знаходжуся на кімерыйскіх берагах, сярод апранутых у звярыныя скуры гетаў. Ці параўнаеш ты, дарагі Альбінаван, якія-небудзь камяні, якое-небудзь жалеза з маёй цвёрдасцю? Кропля крышыць камень, кольца зношваецца ад выкарыстання, і сціраецца пад націскам зямлі крывы нарог. Усё, акрамя мяне, знішчае ўсёпаглынальны час: сама смерць марудзіць, пераможаная маёй цвёрдасцю" (IV, 10, 5: "Hi'c mihi Cimmerio bis tertia dOcitur aestas Litore pellitos inter ag6nda Getas. Ecquos tu silices, ecquod, carissime, Гёггиш Duritiae confers, Albinovane, meae? Gutta cavat lapidem, consumitur dnulus usu, Atteritur pressa vomer aduncus humo. Tempus edax igitur praeter nos 6mnia perdit: C6ssat duritia mors quoque vfcta me£"). Першапачаткова паходзіць з фрагмента эпічнай паэмы "Персідская вайна" (Первиса") старажытнагрэчаскага паэта Харыла (V ст. да н. э.): "Кропля вады крышыць скалу, калі падае часта" (11). □ Цярпенне, настойлівасць, упартасць каго-н. дапамагаюць яму шмат чаго дасягнуць; працяглае ўздзеянне на каго-н. ці што-н. можа яго істотна змяніць або нават знішчыць. Ш - Але што з гэтага будзе, лістоўкай жа нічога не зробіш? - зазірнуўшы ў вочы Казюку, запытала Адэля. - Кропля камень крышыць, - пераконваў Казюк каханку. (П. Броўка. Калі зліваюцца рэкі). Прэч абыякавасць, зрабіць мусім самі, Кажуць, што кропля пакрышыць і камень. Мы паяднаемся - моц узрастае, Мы - гэта камень, іх кропля малая, Калі ж гэта кропля атрутай нальецца, Каменю кроплю знішчаць давядзецца (П. Броўка. Голас сэрца). Спачатку начальства энергічна ставала на абарону маладога здольнага супрацоўніка, але, як кажуць, кропля камень крышыць. 3 цягам часу абарона рабілася ўсё больш вялай, няўпэўненай, з агаворкамі і нарэшце пала. (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). Ну й чаго я дабівалася, баронячы чалавечыя правы перад каменнай сістэмай? 3 канторы СГП-42 пайшлі неблагія людзі: Сімакова Я.М. ды Лобач В.А. Засталіся самыя-самыя. Але добра, што хоць дзьве душы прачнуліся. Кропля й камень крышыць. ("Наша ніва", 19 жніўня 1996 г., № 21). *— I ўсё, што гаварыў Капейка, ападала на цвёрдае сэрца майго швагруся, нібы кропля за кропляй на камень. Паслаць такога суцяшальніка к чорту — што ён зрабіў бы раней — Міхаць ужо не мог: кроплі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

hic
7 👁