нас яго прывыклі лічыць кавалём свайго лёсу. (У. Дамашэвіч. Камень з гары). *[1рына:] - Значыць, праўду людзі кажуць: з вачэй далоў і з сэрца вон... Напісала я табе, што ходзіць ён да мяне, прапануе выйсці замуж... Думала, хоць на гэты раз адкажаш... Значыць, не доля наша, Сярожа. [Сяргей:] - Лёс самі людзі робяць! (М. Матукоўскі. Наследны прынц). [Ягор Максімавіч:] - Я ўжо нічога не мог паправіць. Нічога! [Жанчына ў белым:] - Ты хочаш сказаць - лёс?... Не, Ягор, чалавек сам робіць свой лёс. Свой і сваіх блізкіх... (М. Матукоўскі. Апошняя інстанцыя). ІНто ж, чалавецтва счаўрэла б у таўкатні падобных адно да аднаго носьбітаў дабрачыннасці. Усё запланавана ад самага пачатку: Ной узяў у каўчэг кожнай жыўнасці пару. Гэтаксама і сярод людзей: ёсць ваўкі і вяролюды, авечкі і тыгры. Кожны сам выбірае свой лёс. Няхай прававерныя сунуцца ў Меку, а ён пойдзе да свайго Тулона. (А. Асташонак. Супер). Кажуць, што кожны чалавек - стваральнік свайго лёсу. У нейкай ступені гэта так. Хаця мой універсітэцкі выкладчык Лапідус, што чытаў курс старажытнагрэчаскай міфалогіі, казаў нам, студэнтам: "Ад лёсу ў лесе не схаваешся". (Культура", 2000 г., № 34). Руск.: Всяк своего счастья кузнец (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 420), Всяк кузнец своего счастья (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 106-107), Человек - сам творец своего счастья (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 538). Гл.: Р а зу м ны ч л л а в е к с ам к а в л ль с в а й г о лё с у (ш ч а с ц я). К р а ш а па в і н н а в е д а ць СВАІХ ГЕРОЯЎ с= руск. "Страна должна знать своих героев" - афарыстычная назва пятай паласы савецкай газеты Правда" ад 6 сакавіка 1931 г. і афарызм з надрукаванага на гэтай паласе рэдакцыйнага артыкула "Лучшие из лучших", у якім распавядалася пра ўзнагароду ардэнамі пятнаццаці лепшых у СССР (1922-1991) перадавікоў вытворчасці. □ Удзельнікі або віноўнікі якіх-н. падзей не павінны застацца невядомымі. Ш Ён помніў: краіна павінна ведаць сваіх герояў, з гонарам стаў расказваць пра свае лепшыя калгасы, лепшых людзей. Карэсгіандэнт, схіліўшы галаву, на якой тапырыліся неадрослыя валасы, падобны на маладога шпака, хапатліва пісаў у сшытак. (I. Мележ. Завеі, снежань). Як ні дзіўна, абставіны адклікання дэпутацкіх подпісаў па справе імпічменту дасюль не былі дастаткова асветленыя. Пры ўсёй маральнай неадназначнасці гэтай праблемы, здаецца, краіна ўсё ж павінна "ведаць сваіх герояў". (Свабода", 13 снежня 1996 г., № 95). *- То я пайду тады? - сказаў Масей. - Ну, чаму ж так? - паблажліва прамовіў Гінько. — Можаце застацца з намі. Гісторыя павінна ведаць сваіх герояў. А вы тым часам валодаеце пяром. Снадзяемся, настане час, калі мы таксама спатрэбімся гісторыі? (1. Чыгрынаў. Не ўсе мы згінем
Дадатковыя словы
вярблю
8 👁