Руск.: Каждая кухарка должна научиться управлять государством (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 153; Душенко 1997: 200; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 209). КОЖНЫ (ЧАЛАВЕК) - КАВАЛЬ СВАЙГО ЛЁСУ. Гл. КОЖНЫ (ЧАЛАВЕК) САМ КАВАЛЬ СВАЙГО ЛЁСУ. КОЖНЫ НАРОД МАЕ ТАКІХ ІІРАВІЦЕЛЯЎ, ЯКІХ ЁН ВАРТЫ фр. Toute nation a le gouverment qu'elle тёгке - афарызм з ліста (27 жніўня 1811 г.) пасла Сардзінскага каралеўства пры рускім двары Жазэфа дэ Местрама (1754-1821), у якім паведамляецца аб новых законах, уведзеных расійскім імператарам Аляксандрам I (1777-1825) = афарызм з працы "Аб духу законаў" (1748) французскага філосафа і юрыста Шарля Jlyi Мантэск'ё (1689-1755). □ Гаворыцца, калі тлумачаць дзеянні ўлады або рэакцыю на іх грамадства. Ш Атрымаўшы начальніцкае дабро" на плюралізм, мы, замест удумлівага аналізу свайго, бясспрэчна, горкага мінулага, валім усё на "дрэнных цароў", якія неразумна правілі намі. Але ж і мы таксама добрыя! Нездарма ж сказана, што ўсялякі народ мае такіх правіцеляў, якіх ён варты... Цяпер правадыроў у нас многа... Ці ўсе вытрымаюць выпрабаванне ўладай? Ці па Сеньку акажацца царская" шапка? Каго мы будзем ганьбіць" гады так праз тры? ("Магілёўская праўда", 6 сакавіка 1992 г.). *3аўсёды правіцелі роўна настолькі нахабныя і жорсткія, насколькі ім гэта дазваляе народ. Ботам у рыла б'юць толькі тады, калі ведаюць, што нічога не будзе ў адказ. (Свабода", 20 лютага 1996 г.). Руск.: Каждый народ имеет то правительство, которого он заслуживает (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 154), Каждый народ имеет то правительство, которого (какого) заслуживает (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 209). Кожны (ч а л а в е к) с а м КАВАЛЬ с в а й г о ЛЁСУ = лац. Faber est suae quisque fortunae - афарызм ca страчанага зборніка вершаваных выслоўяў Сентэнцыі" (Sententiae") старажытнарымскага дзяржаўнага дзеяча, дыктатара Рыма (292-285 да н. э.) Апія Клаўдзія (каля 340-273 да н. э.), пра што згадваецца ў творы "Лісты да Цэзара старога аб дзяржаўных справах" ("Duae epistolae ad Caesarem senem de republica" 46 да н. э.), які прыпісваецца старажытнарымскаму палітычнаму дзеячу і гісторыку Гаю Салюсцію Крыспу (86-34 да н. э.): "Апій гаворыць, што кожны каваль сваёго лёсу" (II, I, 2: "Appius ait, fabrum esse suae quemque fortunae"). □ Лёс чалавека шмат у чым залежыць ад яго канкрэтных дзеянняў, способу жыцця i г. д. Ш Чалавек - ахвяра абставін, хоць у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

quelle, бюць, мантэскё
7 👁