праўда", 2 чэрвеня 1992 г., № 76). Белае віно ці чырвонае? Кожнаму — сваё. [Назва артыкула]. ("Чырвоная змена", 1999 г., № 176-177). Рэвалюцыі ды войны, курапаты, хатыні, чарнобылі. А што сьветлага дык хіба нешта асабістае, кожнаму сваё, з маленства. Сьветлае заўсёды наперадзе. ("Наша ніва", 2000 г., № 50). Але ад справядлівых дакораў за ўчыненае і аўчары не аберагуць, і пампэзныя помнікі не паратуюць. Гісторыя справядліва кожнаму сваё вызначыць. ("Наша ніва", 29 кастрычніка 2001 г., № 44). *Першым з "добрай раніцай" прывітаў яго [Малышава] Рэкс. А ў дзвярах са здзіўленнем на твары стаялі разгубленыя работнікі гастранома Віктар Шыбко, Ніна Варган і Алена Мандрукевіч. Гэта іх спакойныя галасы чуў учора А. Малышаў. Кожны атрымаў сваё: Рэкс - добры кавалак каўбасы вышэйшага гатунку, А. Малышаў - адпаведны тэрмін, а... А вось як выйшлі з гэтай незвычайнай гісторыі памянёныя работнікі гастранома, невядома. Гэта ж па ix недагляду трапіў у прадуктовы склад гастранома жулік. (Вожык", 1971 г., № 12). Параўн.: Кожнаму сваё (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 201-202). Руск.: Всякому свое (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 445), Каждому свое (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 445; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 209). КОЖНАЯ КУХАРКА ІІЛВІІІІІА НАВУЧЫЦЦА (УМЕЦЬ) КІРАВАЦЬ д з я р ж а в лю = руск. Каждая кухарка должна научиться управлять государством - афарызм склаўся на аснове абагульнення зместу артыкула "Удержат ли большевики государственную власть?" (1917) расійскага і савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча У.І. Леніна (Ульянава, 1870-1924): "Мы знаем, что любой чернорабочий и любая кухарка не способны сейчас же вступить в управление государством. Но... мы требуем немедленного разрыва с тем предрассудком, будто управлять государством... в состоянии только богатые или из богатых семей взятые чиновники. Мы требуем, чтобы обучение делу государственного управления... начато было немедленно, т. е. к обучению этому начали привлекать всех трудящихся, всю бедноту". □ Гаворыцца, калі да кіравання дзяржавай прыцягваюцца прадстаўнікі народа, а таксами з неадабрэннем, іроніяй або жиртим, кшіі хто-н. беспидстаўна прэтэндуе ни приви кіраваць чым-н. Ш Не трэба зварачаць увагі на тое, што маці ёй [Алёнцы] кажа: жанчына павінна прабіваць сабе дарогу ў новае жыццё. Ён [Сцёпка] напомніў тут словы Леніна аб тым, што і кухарка павінна ўмець кіраваць дзяржаваю, і напісаў, якое значэнне мае сялянка (разумеецца, адукаваная) у арганізацыі новага быту ў вёсцы. (Я. Колас. На прасторах жыцця
10 👁