камень). Праўда, яна мела пашпарт, нямецкі аўсвайс, але не надта спадзявалася на гэтую тоненькую, з сінімі пячаткамі кніжку, выпісаную на нейкую Адэлаіду Аўгусцевіч. Аўсвайс быў стары, патрэпаны, відаць, не яна першая выпраўлялася з ім з партызанскай зоны, хоць імя той жанчыны дужа падабалася Зосьцы. Ёй бы такое імя. А то Зося Нарэйка. Хаця што ж, кожнаму - сваё. (В. Быкаў. Пайсці і не вярнуцца). Яна [Фрузына] часта казала людзям і самой сабе: кожнаму сваё, што каму на раду напісана, таго не мінеш. I яна пакрысе прывыкла да адзінокага лёсу немаладой бабылкі, цешыла сябе людскім шчасцем, радавалася чужой радасцю і бедавала з чужых бедаў. Свайго - ні добрага, ні благога, ні асаблівых трывог - у яе не было. (В. Быкаў. На сцяжыне жыцця). [Гальдэр:] — Тады не атрымліваецца ні добрай вайны, ні добрага міру. [Рыбентроп:] - Хочаце сказаць - кожнаму сваё? [Гальдэр:] - Так, пан міністр. Прашу дараваць за шчырасць салдату. [Рыбентроп:] — Я сам стары салдат, Гальдэр. [Гальдэр:] - У вермахце добра ведаюць, што наш міністр замежных спраў, барон Рыбентроп, заслужаны афіцэр. (I. Чыгрынаў. Ігракі). - Я пра сябе. Мяне лёс неяк пазначыў іначай, чым іншых. — Кожнаму сваё, - паківаў галавой зверху ўніз і наадварот генерал. - Паехалі! Сёння нас чакаюць у Ершычах. (I. Чыгрынаў. Не ўсе мы згінем). Сапраўды па-беларуску ціха ўспрымаў народ Беларусі рэвалюцыю: ціха, але глыбока - як сваю, кроўную. Беларус — не экспансіўны ітапьянец ці іспанец. Кожнаму - сваё. (А. Лойка. Як агонь, як вада). Статыстыка досыць простая: кожную нядзелю на Plaza De Toros Monumental De Barselona гіне 6 быкоў, а кожны год на тым жа пляцы атрымліваюць смяротныя раны 4 тарэадоры. Коні гінуць не так часта, як людзі, бо выступаюць у латах. Кожнаму сваё. Адным вызначана жыць доўга і шчасліва, другім лёс рыхтуе пакуты на пяску, перамяшаным з бычынай крывёю. (А. Глобус. Карыда). Хтось пайшоў у магілу, а ён [Сідар] пад вянец. I тут зноў, як кажуць, кожнаму сваё, у кожнага свой лёс, і наканаванне гэтага лёсу калёнымі літаркамі на лобе ў кожнага напісана. (В. Казько. Хроніка дзетдомаўскага саду). - Можа, ажаніўся? Яшчэ не... - Так і жывеш? - А што зробіш. Кожнаму сваё. (М. Зарэмба. Здань у храме святой наіўнасці). - Нам, простым работнікам культурнага фронту, да Героя як ад зямлі да неба. - Я сур'ёзна, Вы хочаце стаць Героем? - А хто ж ім не хоча стаць. Але, як кажуць, кожнаму сваё. (I. Стадольнік. Залатое вяселле). Антон пісаў кідкія рэкламныя плакаты, і так званыя новыя беларусы ахвотна плацілі яму. Ёй [Віцы) гэта не падыходзіць. Кожнаму сваё. (Р. Баравікова. Ля берагоў Аўстраліі). Ведаў толькі аднаго галоўнага інжынера, якога землякі-вяскоўцы мецілі сабе ў старшыні, а ён пацапаўся з тадышнім першым", плюнуў на ўсё і ўзяў сабе трактар... Па меншай меры — чэсна! Кожнаму сваё. ("Магілёўская
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзна
10 👁