Палажэнні права наступныя: сумленна жыць, нікога не крыўдзіць, адцаваць кожнаму сваё" (I, 3: "Juris praecepta suns haec; honeste vivere, alterum non laedere, suum cuique tribuere"). Першапачаткова паходзіць з гістарычнага анекдота пра старажытнарымскага дзяржаўнага дзеяча і пісьменніка Марка Порцыя Цэнзорыя Катона Старэйшага (234-149 да н. э.), які нібыта казаў так у сваіх шматлікіх прамовах у рымскім сенаце. □ Кожны павінен атрымаць тое, што заслугоўвае; у кожнага чалавека ёсць свае ўласныя здольнасці, схільнасці, магчымасці і г. д.; кожны мае сваё прызначэнне, сваю долю. Ш [Харытон (папрауляючы вяроўку):] - Ты лепш, ета самая, стой і не дрыгай. Хрыстос цярпеў і нам вялеў. [Антоній (перадражнівае):] - Вялеў, вялеў... Хацеў бы бачыць я цябе на маім месцы. [Харытон:] - Кожнаму - сваё, сказаў гасподзь. Я не ведаю, ці станет ты святым, але ад раматусу я цябе вылечу. (А. ГІетрашкевіч. Адкуль грэх). Кожнаму чалавеку - сваё. I кожнаму пакаленню - сваё. I нічога нельга закрэсліць з таго, што было. Дзеці павінны выхоўвацца не толькі на нашых гераічных справах, але і на памылках мінулага, каб не паўтарыць іх. (I. Шамякін. Снежныя зімы). [Стары:] - У яго няма грошай ці ён не хацеў даць табе? [Віцэ-прэзідэнт:] - Ён не хацеў іх мець. Ён у золаце бачыць зло. А я бачу жыццё, радасці, свабоду, самастойнасць, незалежнасць, любоў, дружбу - усё! Кожнаму сваё! Кожны жыве сам. (А. Макаёнак. Кашмар). [Міралюбаў:] — За тое, што Тамара Цімафееўна піша забараняю!" - у яе адны падзякі! За тое, што я пішу дазваляю!" — у мяне адны вымовы! Сем строгіх з апошнім папярэджаннем! Адзінаццаць строгіх з занясеннем. Без занясенняў я ўжо і не лічу!... [Папсуева (са здзекам)'.] — Кожнаму сваё, Ягор Фёдаравіч! (М. Матукоўскі. Мудрамер). [Якаў Фаміч:] — Ха! Лёгка сказаць - замяніць!... (тэлефонны званок). Так, слухаю... Так, гэта я, Добрых... 111то? (Вячікая пауза.) Ужо сядзіць?... Разумею... Ну што ж я магу сказаць... Кожнаму сваё... Усяго добрага. (М. Матукоўскі. Амністыя). Абапал шашы два помнікі: рускім салдатам, што грамілі паўстанцаў 1863 года - чорны металічны крыж з распяццем, а паўстанцам - велічны помнік, цяпер зганьбаваны свядомымі ці несвядомымі нашчадкамі царызму. Жыва ўявіў пасля, едучы, дэфіляды, што адбываліся тут, гіры польскім помніку, з удзелам ветэрана паўстання, што плакаў ад захаплення, і маладога ўланскага афіцэра, які ўмеў быць таксама прыгожа-фанабэрыста патрыятычным... Кожнаму сваё? Так мы не дойдзем да ладу, так нам усім будзе каиец, — гэта усё больш ды больш становіцца рэальным, непазбежным... (Я. Брыль. Свае старонкі). Гамана на беразе памацнела, ужо і мужчынскія галасы загулі, заахкалі, жахаючыся вады. Гіастаяў Ясь, паслухаў і павярнуў назад. "Што ж, кожнаму сваё... Кожнаму сваё..." — паўтараў і паўтараў гэта на розныя лады пакуль гілеўся. (П. Місько. Белы
10 👁