Калі гара не ідзе да Магамета, то... - Што ты там мармычаш? - Пра сына... Зараз, гавару, пайду да свайго сына. (У. Кузьмянкоў. Споведзь). Толькі сабраўся выехаць у раён - званок з прыёмнай першага. Загад тэрмінова прыбыць у райком. Сапраўды, калі гара не ідзе насустрач Маі'амету, то Магамет ідзе насустрач гары. (В. Шырко. Сцяжына да людзей). Параун.: Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 185-186). Руск.: Если гора не идет к Могамету, то Магомет идет к горе (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 112; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 157-158). К а р п э ды е м. Гл. Л а в і м о м а н т. КНІГІ (ХВОРЫ) ЖЫВУЦЬ СВАІМ ЖЫЦЦЁМ. Гл. КНІГІ МАЮЦЬ с в о й ЛЕС. КНІГІ МАЮЦЬ СВОЙ ЛЁС = лад. Habent sua fata libelli (manuscripta) афарызм з вершаванага трактата ў трох кнігах "Аб літарах" ("De litteris"), "Аб складах" ("De syllabis"), "Аб метрах" ("De Metris") старажытнарымскага граматыка Тэрэнцыяна Маўра (II—III ст. н. э.): "Кнігі маюць свой лёс, гледзячы па тым, як іх прымае чытач" (1286: "Pro captu lectoris habent sua fata libelli"). □ Лёс літаратурных твораў, кніг, не іалежыць ад лёсу іх аўтараў. Ш Давайце абмяркоўваць і ствараць. Што прыжывецца, тое прыжывецца. Галоўнае, кожная кніга мае свой лёс. Ён [Уладзімер Арлоў] распачаў гаворку пра гісторыю напісаньня 'Дзесяцёх вякоў беларускай гісторыі": "Кожная кніга мае свой лёс. Ідэя сгварэньня гэткага выданьня задумлялася даўно і ўпершыню паўстала 20 жніўня 1991 году..." ("Наша ніва", 2000 г., № 5). К ш п (т в о р ы) ЖЫВУЦЬ СВАІМ ЖЫЦЦЁМ. А твор жыве сваім жыццём. 3 усімі сваімі ўдачамі і няшкодным, нават пацешным смеццем памылак і недакладнасцей. Звычайныя памылкі не вельмі, з майго ўзросту гледзячы, пажылога чалавека, ледзь не хлопца (тады яму было 35—36 гадоў), памылкі, цудоўна спалучаныя з геніяльнасцю. (Я. Брыль. Сшытак другі). Руск.: Книги имеют свою судьбу (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 168; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 224). К о ж н а м у с в а ё лац. Suum cuique - афарызм юрыдычнага зместу з раздзела Дыгесты" (Digesta" 533) звода рымскага грамадзянскага права "Кадыфікацыі Юсцініяна" (Codex" 529-534, або "Corpus Juris Civilis" 3 XII ст.), які быў складзены паводле загаду імператара Усходняй Рымскай імперыі (527-565) Юсцініяна I
Дадатковыя словы
маіамету
11 👁