гарматы. Але марны гэта быу бы занятак - спробы перакрычаць выбухі гармат. ІДіхі голас, як ні дзіўна, на вайне быу чуцён лепш. Голас паэтау, што ішоў ад сэрца да сэрца, чуцён быў па ўсім фронце - ад Чорнага мора да Белага. Несмяротны "Васілій Цёркін" напісаны менавіта такім голасам. I не толькі пра вайну, якраз не пра вайну, а пра тое, што звязана з мірам - дом, дзеці, салаўі, каханая, - што было больш за ўсё патрэбна працаўнікам вайны. (А. Адамовіч. Пра вайну і пра мір). Парауи.: Калі грымяць гарматы, муза маўчыць (Шкраба, Шкраба 1987: 108). Руск.: Когда гремит оружие, музы молчат (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 169), Когда гремит оружие, музы молчат або Когда разговаривают пушки, музы молчат (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 225, 226). КДЛІ I АРА НЕ ІДЗЕ ДА МАГАМЕТА, ТО ІУІАГАМЕТ ІДЗЕ ДА ГАРЫ = англ. If the hill will not come to Mahomed, Mahomed will go to the hill -афарызм 3 нарыса "Пра смеласць" з цыкла "Маральных і палітычных нарысаў" (1597) англійскага філосафа Фрэнсіса Бэкана (1561-1626), у якім распавядаецца, штб аднойчы мусульманскі прарок Магамет (Мохамед або Мухамед, каля 570-632), жадаючы даказаць свае незвычайныя магчымасці, абяцаў народу зрушыць гару і загадаў ёй падыйсці да яго, а пасля таго, як з гэтага нічога не атрымалася, сказаў: "Што ж! Калі гара не хоча ісці да Магамета, то Магамет пойдзе да яе". □ Калі няма магчымасці рабіць так, як хочаш, трэба падпарадкавацца абставінам, самому праяўляць ініцыятыву. Гаворыцца нярэдка жартам, калі даводзіцца ісці да таго, хто мусіў прыйсці сам. Ш Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары, - павучалі Канстанціна Еўтуха жыхара вёскі Рабчык Столінскага раёна - майстры-наладчыкі з тэлеатэлье. - Кажаш, сняжынкі мітусяцца на блакітным экране? Прывозь у раён - адрамантуем. (Вожык", 1977, № 16). *Неяк выходзіць у нас з вамі дзіўна: запрашалі вас да сябе, а вы чамусьці ўсё не выбераце часу. А раз Магамет да гары не ідзе, застаецца гары ісці да Магамета. (М. Лынькоў. Векапомныя дні). - Ты, Лёня, схадзі да Тасі, папрасі яе прыйсці дахаты, мне страшна адной... -.Ты, Тамарачка, просіш немагчымага. Гара да Магамета не пойдзе... (Б. Мікуліч. Дужасць). Магамет не пайшоў да гары. Пайшла гара да Магамета. Я раскажу, як было ўсё гэта, я растлумачу вам міф стары. (А. Вярцінскі. Каментарый да Карана). [Даўгучыц:] - Нарэшце, і гаспадар стыкнуўся на двор. [Левановіч:] - Бачу, і без мяне тут справіліся. [Даўгучыц:] - Нездарма ж кажуць - калі Магамет не ідзе да гары, то гара ідзе да Магамета. Вось і мы... (1. Чыгрынаў. Хто вінаваты). - Ён не пайшоў са мной. Ну што ж
7 👁