пакараць чалавека, дык адбярэ ў яго розум. (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). Параўн.: Калі Бог захоча пакараць (чалавека), то адбірае (адбярэ) у яго розум (Шкраба, Шкраба 1987: 107-108), Калі Бог захоча пакараць каго, дык таго пазбаўляе розуму або Калі Бог захоча (хоча) пакараць каго (чалавека), то (дык) адбярэ ў яго розум (таго пазбаўляе розуму) (Лепешаў, Якапцэвіч [1996] 2002: 184—185). Руск.: Кого Юпитер хочет погубить, того лишает разума (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 170), Кого Бог (Юпитер) хочет наказать (погубить, покарать), того он лишает разума (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 227). К а л і га в о р а ць ( г р у к о ч у ц ь, г р ы м я ц ь, с т р а л я ю ц ь) г а р м а т ы, МУЗА МАЎЧЫЦЬ (МУЗЫ м а ў ч а ц ь) = лац. Inter arma silent Musae афарызм склаўся ў выніку перафразавання блізкага па сэнсу выслоўя з прамовы "У абарону Ціта Анія Мілона" ("Pro Т. Annio Мііопе" 52 г. да н. э.) старажытнарымскага палітычнага дзеяча, аратара і пісьменніка Марка Тулія Цыцэрона (106-43 да н. э.): "Маўчаць законы сярод зороі" (IV, 10: "Silent leges inter arma"). □ У час вайны мастацтва нікому не патрэбна. Ш Але адгрымелі громы вайны. Была такая пагудка: "Калі грымяць гарматы, дык муза маўчыць". У нас жа атрымалася адваротнае: наша муза прымоўкла якраз цяпер, калі громы вайны заціхлі, а мы стугіілі на рэйкі творчай мірнай працы з яе неасяжнымі перспектывамі. (Я. Колас. Актуальные праблемы). Ліра і меч - родныя браты. Але ёсць і іншае: калі грымяць гарматы, маўчыць муза. (Б. Мікуліч. Зорка). Быў цяжкі сорак першы год. Вайна. Штык - слова, слова - штык. Мы, вядома, рваліся больш да штыка, чым да слова. Усе памяталі афарызм: "Калі страляюць гарматы, музы маўчаць". Але музам нашым маўчаць было нельга. I нашы музы папрасілі слова, а для слова трэба баявое поле. Гэ'гым полем стаў часопіс Вожык" (тады, першага ліпеня 1941 года, гэта была газета-агітплакат "Раздавім фашысцкую гадзіну"). Цяжка, відаць, цяпер пераацаніць значэнне ваеннага Вожыка". (Вожык", 1971 г., № 12). Амаль ніводзін артыкул аб савецкай літаратуры гадоў вайны не абыходзіцца без пацвярджэння таго факта, што літаратура тых гадоў, насуперак вядомаму афарызму "Калі гавораць гарматы, музы маўчаць", не толькі не маўчала, але і развівалася, брала новыя эстэтычныя вышыні. ("Літаратура і мастацтва", 1975 г., № 10). *У салдат, у партызан Вялікай Айчыннай вунь якое высокае бьшо разумение важнасці і неабходнасці іх воінскай справы. А што любілі слухаць, чытаць - якую паэзію, песню, літаратуру? Што грукоча, гучную"? Пра вайну і баявыя дзеянні? Гэтага ім хапала і без паэтаў. Так, сапраўдныя музы не маўчаць, калі грукочуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гэгым, зброі
7 👁