Старэйшага (23/24-79): "Агульнапрынята прыпісваць праўдзівасць віну" (XIV, 28, 22: "Vulgoque veritas jam attribita vino est"). Першапачаткова находзіць з народнай прымаўкі, якая сустракаецца ў адным з вершаў старажытнагрэчаскага паэта Алкея (VI ст. да н. э.): "віно і праўда". □ Алкаголь разнявольвае, таму людзі ў стане ап 'мнения звычайна гавораць, што думаюць, без увагі на тое, ці падабаюцца іх словы іншым; гаворыцца ў апраўданне піцця алкогольных напояў, найперш віна (жартам), або ў вогуле пра алкагалізм (з асуджэннем). Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш Ісціна і ў віне, I ў акіяна на дне. Ісціна тым відна, Хто асушаў да дна, Хто асушае яшчэ, Покуль жыццё цячэ! (Р. Барадулін. Навагодняе пасланне Пімену Панчанку). На самым дне маёй самоты... А што, а што на самым дне? Віно не лечыць адзіноты, Хоць кажуць, ісціна ў віне. (А. Пісьмянкоў. На самым дне маёй самоты). У гарэлцы ісціны няма. In vino veritas? [Назва артыкула]. ("Чырвоная змена", 2000 г., № 151-152). *Шукаў ісціну ў віне, а знаходзіў яе ў выцвярэзніку. (Вожык", 1985 г., № 21). Ісціна ў... талоне? [Назва артыкула]. ("Магілёўская праўда", 21 лютага 1992 г.). Руск.: Истина в вине (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 444; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 205). Гл.: ІСЦІНА Ў ВІНЕ, А ЖЫЦЦЁ Ў ВАДЗЕ. ІСЦША Ў в ш е, А ЖЫЦЦЁ Ў ВАДЗЕ = лац. In vino veritas, in aqua sanitas - афарызм склаўся на аснове пераасэнсавання ў Новы час зместу крылатага выслоўя "Ісціна ў віне" ў аспекце проціпастаўлення п'янству цвярозасці, духоўнаму матэрыяльнага: "У віне ісціна, а ў вадзе здароўе". □ Гаворыцца пра карысныя якасці воды. Ш I скажу табе, у Каталоніі я пераканаўся, што вада гэта жыццё. Ісціна, яна, як вядома, у віне. А ў вадзе жыццё. (А. Глобус. Карыда). Руск.: Истина в вине (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 444; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 205). Гл.: ІСЦІНА Ў BIHE. I Ў СЦЕН ЁСЦЬ ВУШЫ. Гл. I СЦЕНЫ МАЮЦЬ ВУШЫ. К КАЛІ Бог ЗАХОЧА ПАКАРАЦЬ КАГО (ЧАЛАВЕКА), ДЫК АДБЯРЭ Ў ЯГО р о з у м. Гл. К а л і Бог х о ч а к а г о па к а р а ц ь, ён п а з б а ў л я е я г о ро з у м у. К а л і Б ог х о ч а к а г о па к а р а ц ь, ён і і а з б а ў л я е я г о ро з у м у = лац. Quos (quern) deus (Jupiter) perdere vult, dementat prius - афарызм з
Дадатковыя словы
пянству
8 👁