ІН ВІНА ВЭРІТЛС. Гл. ІСЦІМА Ў ВІНЕ. I СЦЕНЫ м а ю ць в у і і іы ісп. Las paredes oyen - афарызм з п'есы "Валенсіянскія вар'яты" (1620) іспанскага драматурга Лопэ дэ Вега (Лопэ Фелікса дэ Вега Карп'ё, 1562-1635) і з рамана "Дон Кіхот" (16051615) іспанскага пісьменніка Мігеля дэ Сервантэса Сааведры (15471616). □ Падслухаць можна кого заўгодна і дзе say годна. Гаворыцца як папярэджанне быць асцярожным у размове, не казаць нічога лішняга. Ш [Навум:] - Маўчы, Ціт! На наша дзела аб гэтым гаманіць. Знаеш прымаўку: і сцены маюць вушы. (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). - Вось ты, Лявон, неяк казаў, - пачуўся голас бацькі, - што цар не ведае, як мы жывём. Які ж ён, чорта матары, тады цар! - ІДішэй ты, - зачыняючы акно, перасцерагаў дзядзька Андрэй, - і сцены вушы маюць. (I. Гурскі. Праца красіць і славіць). Неяк адзін раз бацька стаў выгаворваць Тодару, чаму ён не вучыць жонкі, каб яна ўважлівей адносілася да таго, што робіць. Размова гэта вялася ў гумне і, здэцца, сам-насам, але ж праўду, мусіць, людзі кажуць, што і сцены маюць вушы. (К. Крапіва. Каровін мужык). Усе, хто быў у карчме, пераглядаліся і пачыналі гаварыць: — Пане Казімір, ціха, а то і сцены маюць вушы... (II. Пестрак. Камень). Хоць цесць і свой чалавек і ў зяцевы справы лішне нос не торкае, але не ўсё можна ў хаце гаварыць. Бо, як вядома, і сцены маюць вушы. (1. Навуменка. Вецер у соснах). *Сядзелі, ціха разважалі, бо вушы могуць быць і ў сцен. (Я. Колас. Рыбакова хата). [Князь:] - А часам сцены вушэй не маюць, пан Ашторп? [Ашторп:] Панове, будзьце спакойны. (В. Гарбацэвіч. Максім Саравітан). Мы зрабілі для "народных абраньнікаў" усё, што маглі. Мы далі ім магчымасьць спакойна працаваць. У ix была ўпэўненасьць у гым, што ix ня вынесуць" з Авальнай залі. Начная плошча мела свае вочы, вушы й голас, каб у выпадку вынасу" ўбачыць і паклікаць на дапамогу. ("Наша ніва", 2 снежня 1996 г.). I Ў СЦЕН ЁСЦЬ ВУШЫ. Рыбак хацеў перапыніць Басю - навошта было расказваць усё тое? Каму не вядома, што і ў сцсн ёсць вушы. (В. Быкаў. Сотнікаў). Параўн.: I сцены маюць вушы або I ў сцен ёсць вушы (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 177), 1 сцены маюць вушы (Шкраба, Шкраба 1987: 101), I сцены вушы маюць (Тлумачальны слоўнік 1996: 644). Руск.: Стены имеют уши або У стен есть уши (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 476, 516). ІСЦІІІЛ Ў в н і е (1н b i h a ВЭРІТАС) = лац. In vino veritas - афарызм з энцыклапедычнага твора "Гісторыя прыроды" ("Naturalis historia" 77-79) старажытнарымскага дзяржаўнага дзеяча, гісторыка і пісьменніка Плінія і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варяты, карпё, песы
10 👁