рускага дзяржаўнага дзеяча, паэта і драматурга А.С. Грыбаедава (1795-1829): "[Чацкий:] - Опять увидеть их мне суждено судьбой! Жить с ними надоест, и в ком не сыщешь пятен? Когда ж постранствуешь, воротишься домой, И дым Отечества нам сладок и приятен" (действие 1, явление 7) = руск. Отечества и дым нам сладок и приятен - афарызм з верша Арфа" (1798) рускага паэта і дзяржаўнага дзеяча Г.Р. Дзяржавіна (1743-1816): "Мила нам добра весть о нашей стороне: Отечества и дым нам сладок и приятен" с= лац. Et fumus patriae dulcis ('l дым бацькаўшчыны салодкі') - афарыстычны эпіграф расійскага часопіса "Российский музеум" (1792-1794), змешчаны на тытульнай старонцы без указания крыніцы. Першапачаткова паходзіць з лацінскай народнай прыказкі Dulcis fumus patriae ('Салодкі дым бацькаўшчыны'), якая склалася на аснове абагульнення зместу аднаго з вершаў з кнігі "Лісты з Понта" ("Epistulae ex Ponto" 9 - каля 18) старажытнарымскага паэта ГІублія Авідзія Назона (43 да н. э. - каля 18): "Не падлягае сумненню мудрасць ітакійца [Адысея - цара Ітакі], Які хоча бачыць дым ачагоў бацькаўшчыны" (I, 3, 33: "Non dubid (e)st Ithaci prudentia, sёd tamen 6ptat Fiamum de patriis posse videre foci's"). Вобраз дыму з ачагоў бацькаўшчыны сустракаецца ў эпічнай паэме Адысея" (Обиааеіа"), што прыпісваецца легендарнаму старажытнафэчаскаму паэту Гамеру (VIII ст. да н. э.), у якой багіня Афіна Палада гаворыць пра Адысея, што трапіў па шляху дадому пасля перамогі грэкаў у вайне з Трояй на выспу да німфы Каліпса, тая закахалася ў яго і захацела, каб ён назаўсёды застаўся з ёй, забыўся пра бацькаўшчыну, дзе не быў дзесяць гадоў: "Для Адысея салодкая і смерць, Каб толькі бачыць дым, які плыве над дахамі дамоў яго радзімы" (I, 56-58: "auxap 'OSuaaeuq lepevoq каі Kairvov аяоОражоута voiўam уаіг|; Gaveeiv іцеіретаі"). □ Ha радзіме ўсё міла і дорага, асабліва калі знаходзішся далёка ад яе. Гаворыцца, калі згадваюць пра бацькаўшчыну. Ш Прадпрымальныя кааператары з Уладзімірскай вобласці адкрылі багацейшую крыніцу даходаў. Яны сталі прадаваць тое, чаго (пакуль яшчэ) дастаткова нават на тэрыторыі наскрозь дэфіцытнага былога СССР. Размова ідзе аб... паветры. Так, на звычайных кансервавых бляшанках, выпушчаных кааператывам Агратэхнолаг", красуецца яркая наклейка: "Паветра Суздаля", "Паветра Уладзіміра". Невядома, праўда, на каго разлічаны гэты тавар": ці то на эсэнгэшных" насельнікаў, большасці з якіх пасля лібералізацыі цэн кінгоня дазваляе харчавацца пераважна паветрам, ці то на нашых баі'атых эмігрантаў, якім "дым Айчыны і салодкі, і прыемны". А дыму цяпер у Айчыне хапае... ("Магілёўская праўда", 15 студзеня 1992 г.). Руск.: И дым отечества нам сладок и приятен (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 136-137; Берков, Мокиенко, Шулежкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

focis, voi^am, баіатых, обйааеіа
11 👁