маленства да сталасці). [Страмілін:] - Ну, жадаю вам жыць у згодзе і любві ды будаваць сям'ю. А пакой Барыс Пятровіч як-небудзь выкраіць. [Шугаеў:] - 3 мілым, кажуць, і ў шалашы рай, але я ўсё-такі пастараюся. (К. Крапіва. Зацікаўленая асоба). — А куды мы едзем?... - А мне ўсё адно, - адказала радасная, задаволеная Клаўдзя. - 3 мілым рай і ў будане. (Б. Сачанка. Вялікі Лес). "3 каханым рай і ў шалашы" - Паэт накрэсліў на паперы. Паэт у гэта шчыра верыў I гэтай верай даражыў. (А. Пісьмянкоў. 3 каханым рай і ў шапашы). - Шкада, што ў ім [замку] жыць нельга, - сказаў Сцяпан. - 3 мілым і ў шалашы рай, — адказала яна [Мая]. (I. Дуброўскі. Вялікая Мядзведзіца). — А вы тут доўга думаеце жыць?... - спытаў Мікола ў Валі. - Пакуль нам няма дзе, - адказала яна. - 3 мілым рай і ў шалашы, - засмяяўся Вадзім. (Л. Гаўрылкін. Прашу звольніць мяне). - Мілы, які ты смешны. А дзе ж мы жыць будзем? - Ты сказала мілы". Дык жа з мілым і ў шалашы рай. (М. Пянкрат. Шчасце маё). Людзі кажуць, што з любым і ў будане рай!... Любы быў з ёю, быў яе, увесь да капелькі яе!... (I. Кудраўцаў. Разгневаная зямля). — Неяк бы жылі, - ціха адказала Святлана. - 3 любым рай і ў будане... (А. Крыга. Порт прызначэння). *Хадзем жа! - Не магу. - Чаму? Адвагі мала. Далёкі свет, чужы... - А номніш, ты казала пра рай і ў шалашы? (А. Куляшоў. Песня аб слаўным паходзе). [Саладуха да Наташы:] - Зажывём мы паціху... спакойна... Нашто нам тыя камяніцы?... Колькі працы!... Як гэта кажуць: з мілым і ў шалашы добра... (I. Гурскі. Свае людзі). "Сапсаваў трохі ім настрой... Развялі... рай у шалашы!" Рыгор ішоў, і цяжкая, хваравітая зайздрасць да бацькі, да таго добрага ладу, які ўсталёўваўся ў яго хаце, расла і расла. Нават дзівіўся сам з сябе... Так, ён зайздросціць чужому шчасцю. Не чужому - бацькаваму. (П. Місько. Пыл Палыновіч). - А з мілкай, як кажуць у вас, і ў шалашы рай? Га? нечакана перамяніў гамонку перакладчык, хапнуў Яніну за грудзі. Яна, у начной белай кашулі, з распушчанымі валасамі, віскнула ад болю і страху, схавапася за Васіля. Няпрошаныя госці ўсцешна зарагаталі. (Г. Далідовіч. Жывы покліч). Як захочаш смачна есці, жыць, не лічачы грашы, умудрышся спрытна несці, з мілым рай і ў гаражы! I нясеш, і весела ад любога несіва! (Р. Барадулін. Несуны). Параун.: 3 мілым (з любым) рай і ў шалашы (у будане) (Лепешаў, Якалцэвіч 2002: 165). Руск.: С милым рай и в шалаше (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 307; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 463). I 1 ДЫМ АЙЧЫНЫ НАМ САЛОДКІ I ПРЫЕМНЫ руСК. И ДЫМ отечества нам сладок и приятен - афарызм з камедыі "Горе от ума
Дадатковыя словы
сямю
9 👁