канчатковай рэдакцыі — у кнізе "Сгудэнцкія песні" (Studentenlieder" 1781) нямецкага тэолага, пісьменніка і публіцыста Хрысціяна Вільгельма Кіндпебана (1748-1785), музыку да якой напісаў фламандскі кампазітар Іаган Окенгейм (капя 1430-1495): "Жыццё наша кароткае, Неўзабаве скончыцца. Смерць прыйдзе хутка, Унясе нас бязлітасна, Нікога не памілуе" (11-15: "Vita nostra brevis est, Brevi finietur; Venit mors velociter, Rapit nos atrociter, Nemini parcetur"). □ Гаворыцца або пра вечныя каштоўнасці мастацтва, або пра кароткасць жыцця чалавека ў параўнанні са скарацечнасцю часу. Ужываецца таксама на мове арыгінала (лацінскай). Ш Пасля дысертацыі ён [Іванаў] ішраг год даследаваў італьянскае Адраджэнне, напісаў манаграфію пра Мікельанджэла. Бязмерная веліч захапляючага і высокага адкрывалася яму ў кожным з вялікіх дзеячоў мінулага, і ён шкадаваў вельмі, што так хутка ішоў час і так коратка жыццё чалавека. (В. Быкаў. Жураўліны крык). Вось знаёмы выраз: "Жыццё кароткае, мастацтва - адвечнае". Суха. Паспрабуем перапісаць: "Жыццё кароткае - радзіма адвечная". Зрабілася цяплей на душы, відавочна цяплей. ("Літарагура і мастацтва", 2000 г., № 18-19). Праўдашукапьнікі могуць таксама зьвярнуцца да грунтоўнага дасьледаваньня Клімковіча й Шайбака "Віга брэвіс., альбо Нагавіцы Сьвятога Георгія", выканананага ў выглядзе п'есы. ("Наша ніва", 17 снежня 2001 г., № 51). *[Апанасій:] - Шлях зямнога жыцця кароткі, але ён нікчэмны перад вечнасцю пакутаў для адных і перад такой жа вечнасцю раю для другіх. [Рагнеда:] - Для тых, каго выбера твой бог? [Апанасій:] — Так. Але і для тых, хто выбера яго і хто заслужыць перад ім. (I. Чыгрынаў. Звон не малітва). У менскай галерэі Золата" (вул. Сурганава, 16) адкрылася выстава-продаж "Усё - часовае, мастацтва - вечнае". Зладзілі яе менская арганізацыя ТБМ і мастакі. ("Наша ніва", 19 лістапада 2001 г., № 47). Руск.: Жизнь коротка, искусство долговечно (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 122), Жизнь коротка, искусство долговечно (вечно) (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 169). 3 ЗАЎЖДЫ (ЗАЎСЁДЫ) ГАТОВЫ(-ОЎ)! Гл. БУДЗЬ ГАТОВЫ(-ОЎ)! За ў ж ды (з а ў с ё д ы) г а т о в ы (-о ў)! (Бу д ь го т о в! В с е г д а го т о в!) 3 і с к ры ў з г а р ы ц ц а по л ы м я = руск. Из искры возгорится пламя афарызм з верша "Струн вещих пламенные звуки..." (1827) рускага паэта-дзекабрыста А.І. Адоеўскага (1802-1839): "Струн вещих пламенные звуки До слуха нашего дошли, К мечам рванулись наши руки, Но
Дадатковыя словы
песы
9 👁