ніколі не пакараў. Наадварот, вызваляў з бяды. (I. Навуменка. Выбар). [Іван:] - А для чаго ўсе людзі жывуць? Каб, так сказаць, атрымліваць асаподу ад жыцця. Жыццё ж даецца чалавеку адзін раз, і пражыць яго трэба... [Сяргей:] — А як жа вы будзеце атрымліваць ад яго асалоду? (М. Матукоўскі. Наследны прынц). [Авяр'ян:] - Жыццё даецца чалавеку толькі раз. Таму і рызыкуюць... (Аглядвае кватэру.) Тэлефон? Добра: нуль-два — міліцыя, нуль-тры - Скорая"... (Накіроўваецца да акна, становіцца ля сцяны.) Вуліца з гэтага акна прастрэльваецца?.. Я хацеў сказаць - нраглядваецца? [Клаўдзія:] - Так, так. (А. Дзялендзік. Гіпагіатам). Партыя - гэта не толькі і не столькі 20-мільённая арганізацыя. Гэта яшчэ і 20 мільёнаў жывых людзей са сваім індывідуальным лёсам, сваім жыццём, якое, як сказаў пісьменнік, дадзсна яму толькі адзін раз. (Звязда", 6 лістапада 1990 г.). Жыццё даецца чалавеку адзін раз, і то выпадкова. (Вожык", 2000 г., № 2). Руск.: Самое дорогое у человека — это жизнь. Она дается ему один раз, и прожить ее надо так, чтобы не было мучительно стыдно за бесцельно прожитые годы (Душенко 1997: 280), Жизнь дается человеку только один раз... (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 169), Самое дорогое у человека - это жизнь. Она дается ему один раз, и прожить ее надо так, чтобы не было мучительно больно за бесцельно прожитые годы... (Берков, Мокиенко, Шулежкова2000: 435). Ж ы ц ц ё к а р о т к а е. Гл. Ж ы ц ц ё к а р о т к а е с, м а с т а ц т в а - в е ч н а е (АРС ЛОНГА, ВІТА БРЭВІС або ВіТА БРЭВІС, APC ЛОНГА). Ж ы ц ц ё к а р о т к а е, м а с т а ц т в а - в е ч н а е ( А р с л о н г а, b ita к р эв іс або В іт а б р эв іс, а р с ло н г л ) гр. О pio; Ppaxuq, ц 5s texvt] цакрг) (лац. Ars longa, vita brevis або Vita brevis, ars longa) - афарызм, якім пачынаецца медыцынскі трактат Афарызмы" (Афорісцоі") старажытнагрэчаскага ўрача Гіпакрата (каля 460 - каля 370 да н. э.): "О рю; ppaxuq, л 5s xexvr) цакрг), о 5e Kaipoq ц 8s nstpa афаА.8рг|, r\ 5s кріоц хаўеягі" (1, 1). Быў перакладзены на лацінскую мову ў філасофскім творы "Аб кароткасці жыцця" ("De brevitate vitae" 41-49) старажытнарымскага дзяржаўнага дзеяча, філосафа і пісьменніка Луцыя Анея Сенекі Малодінага (каля 4 да н. э. - 65 н. э.): "Жыццё кароткае, навука шырокая, выпадак няўпэўнены, вопыт падманлівы, меркаванне цяжкае" (1,1: "Vita brevis, ars vero longa, ossacio autem praeceps, experientia fallax, judicium difficile"). Ужываецца ў даўняй студэнцкай песні "Gaudeamus igitur..." (поўная назва "De brevitate vitae"), што паходзіць з застольных песень вагантаў (сярэдневечных вандроўных паэтаў і спевакоў, сярод якіх было шмат студэнтаў), упершыню надрукаванай у 1776 г., у
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

авярян, ха^еягі
7 👁