пры чым. Вольга Іванаўна, намнога маладзейшая за мужа, была проста каханкай. Не першай і не апошняй. На адносіны з жанчынамі Багамолец глядзеў без асаблівай цнатлівасці. Жонка хварэла, ездзіла па дактарах, і што заставалася рабіць? Жыццё даецца адзін раз. Ён жыў сам і даваў жыць другім. Нікога ніколі не пакараў. Наадварот, вызваляў з бяды. (I. Навуменка. Выбар). У жыцці кожнага, мабыць, здараліся выпадкі, якія потым цяжка было вытлумачыць, абапіраючыся на пэўныя нормы паводзін, маралі, псіхалогіі. Мімаходзь падкрэслю, што не прымаю ні пад якім соусам паўолатныя правілы гульні люмпенізаванага грамадства: "не бяры да галавы", "будзь прасцей", "гэта твае асабістыя праблемы", "жыві, але давай жыць і другім", "бяры ад жыцця, што зможаш", "памры ты сёння, а я заўгра" і г. д. ("Настаўніцкая газета", 1999 г., № 35). Руск.: Живи и жить давай другим (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 120), Живи и давай жить другим (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 168). Ж ы ц ц ё - б а р а ц ь бл (з м л г а н н е). Гл. Ж ы ц ц к - г эт а б а р л ц ь б а (ЗМАГАННК). Ж ы ц ц ё - г э т а б а р а ц ь б а (з м а г а і і і і е) = Vivere est militare афарызм з твора "Лісты да Луцылія на маральныя тэмы" ("Epistulae morales ad Lucilium" 63-64) старажытнарымскага дзяржаўнага дзеяча, філосафа і пісьменніка Луцыя Анея Сенекі Малодшага (каля 4 да н. э. 65 н. э.): "Жыць, мой Луцылій, значыць ваяваць" (XCVI, 5: "Vivere, mi Lucili, militare est"). Першапачаткова паходзіць з трагедыі Прасіцелькі" ('Ікетібес;") старажытнагрэчаскага паэта і драматурга Еўрыпіда (каля 480 - 406 да н. э.): "Жыццё наша - заўсёдная барацьба: шчаслівыя гэтыя раней, тыя пазней, іншыя (якія памерлі) - ужо ніколі" (550-551). □ Гаворыцца пра цяжкасці жыцця, іх пераадоленне. Ш - Так, дружа рэдактару, жыццё — гэта адвечнае змаганне. I гора тым, хто будзе пераможан! - тонам філосафа адказаў Тарас Іванавіч. Ён нават не павярнуйся ў бок рэдактара і не ўсё чуў, што той сказаў: трэба было сачыць за платаю. (Я. Колас. На ростанях). Жыццё - няспынны pyx наперад і барацьба ў імя прагрэсу, сацыяльнай праўды і справядлівасці, барацьба за свабоднага чапавека. Свята Першага мая 1950 года праходзіць пад знакам барацьбы соцень мільёнаў простых людзей супраць апосгалаў крыві і разбою, прыгнечання і разбурэння, пад знакам барацьбы за мір, за дружбу ўсіх народаў на зямлі. (Я. Колас. Вясна новага жыцця). — Ну... што ж парадзіць: забяруць — забяруць. Пасяджу не я гіершы, не я апошні... Быць сацыялістам, трэба паспрабаваць усяго. Жыццё — змаганне... Волька перабіла: - Што ты! Не кажы. (Ц. Гартны. Сокі цаліны). На твары Сымона брызнулі слёзы. Пастаяў. Падумаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

паўблатныя
7 👁