шляхі... Ну, хай сабе, дапусцім, не назаўсёды, але на два гады - як мінімум. А за два гады можна імя займець, кніжку выдаць... Хай тады пасмяюцца!... Смяецца той, хто смяецца апошні... (В. Блакіт. Усмешка Фартуны). *Калі не выпадала смяяцца апошнім - плакаў. (Вожык", 1975 г., № 16). Добра смяецца той, хто смяецца разам з усімі. (Вожык", 1985 г., №4). Параўн.: Добра смяецца той, хто смяецца апошні (апошнім) (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 132-133), Смяецца той, хто смяецца апошні (Шкраба, Шкраба 1987: 216). Руск.: Хорошо смеется тот, кто смеется последним (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 368; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 527-528). ДГОННЫ ТОЙ САЛДЛТ, ЯКІ НЕ МЛРЫЦЬ (НЕ ХОЧА) БЫЦЬ ГЕНЕРАЛАМ = руск. Плох т от солдат, который не думает быть генералом афарызм з твора "Солдатские заметки" (1855) рускага пісьменніка і літаратурнага дзеяча А.Ф. Пагоскага (1816-1874): "Дрэнны той салдат, які не думае быць генералам, а яшчэ горшы той, які шмат думае, што з ім будзе" ("Плох тот солдат, который не думает быть генералом, а еще плоше тот, который слишком думает, что с ним будет"). Першапачаткова паходзіць з рускай народнай прыказкі "Худой солдат, который не надеется быть генералом", якая згадваецца ў зборніку "Пословицы русского народа" (1861-1862) рускага пісьменніка і лексікографа УЛ. Даля (1801-1872) у раздзеле "Счастье - удача" (737). □ Гаворыцца (часта з адабрэпнем) як у хваление чыіх-н. імкненняў да славы, пашаны (звычайна ў дачыненні да вайскоўцаў). Ш [Скараспей:] - А вышынь гіэўных я дасягнуў. Да міністра, праўда, не дапяў. [Дабрыян:] Дапнеш. Яшчэ дапнеш. 3 тваёй хваткай... [Скараспей:] - Кажуць, дрэнны той салдат, які не марыць быць генералам. (К. Крапіва. Брама неўміручасці). Дрэнны той салдат, які ня хоча быць генералам, але яшчэ горшы той, які выходзіць перад усімі і б'е сябе ў грудзі, маўляў, я хачу быць генералам. ("Наша ніва", 1996, № 5). *Кепскі той салдат, што зь першага дня службы ў арміі пра дэмбель ня думае, бо ў бацькоўкамандзіраў адна задача — каб служба раем не здалася. Дэмбель — гэта дэмабілізацыя, дзень, калі падпісваюць загад аб сканчэньні службы ў войску. (Р. Барадулін. Дэмбель). Параўн.: Дрэнны той салдат, які не марыць быць генералам (Шкраба, Шкраба 1987: 77). Руск.: Плох тот солдат, который не думает быть генералом (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 265), Плох тот солдат, который не думает (не мечтает) быть генералом (Берков, Мокиенко, Шулежкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁