Нельга. Кветкі жыцця перавядуцца. (А. Дзялендзік. Аперацыя Мнагажэнец"). Руск.: Дети - живые цветы земли (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 99; Душенко 1997: 99), Дети - цветы жизни (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 141). ДОБРА СМЯЕЦЦА ТОЙ, ХТО СМЯЕЦЦА АПОІІІНІ (АПОШНІМ) = фр. Rira bien qui rira le dernier ('Добра будзе смяяцца той, хто будзе смяяцца апошнім') - афарызм з байкі "Два селяніна і хмара" (1792) французскага пісьменніка Жана П'ера Клары дэ Фларыяна (1755-1794) англ. Не laughs best that laughs last ('Лепей за ўсіх смяецца той, хто смяецца апошнім') - афарызм з п'есы "Сельскі дом" (1703) англійскага пісьменніка Джона Ванору (1664-1726). Першапачаткова паходзіць з французскай народнай прыказкі. □ Радавацца можна толькі тады. калі атрымаў безоговорочную перамогу. Гаворыцца як папярэджанне не насміхацца з каго-н., не ведаючы, чым закончацца яго дзеянні. Ш У вас жа і саюзнікаў людскіх няма, - ухмыляўся Гітлер. - Яны з вас смяюцца... — Пад Масквою вам і без дагіамогі саюзнікаў далі па карку, гаварыў каваль, — пад 'Сталінградам надламалі хрыбет, пад Курскам усыпалі ў хвост і ў грыву... А неўзабаве будзем біць звера ў яго ўласным логаве... Смяецца той, хто смяецца апошнім... (I. Гурскі. Лясныя салдаты). Расчырванелая, узрушаная Гаецкая ў наступны перапынак злавіла Яраша ў фае. Сказала яхідна, але зноў-такі дэманструючы перад людзьмі сваю блізкасць з ім: — Ведаеш, Антон, прымаўку: смяецца той, хто смяецца апошні. - Уяві сабе, Томачка, што ведаю, - засмяяўся Яраш. (I. Шамякін. Сэрца на дапоні). [Чумак:] - Паказаць [пісьмо]? Дарэчы, яно ў мяне з сабой... [Траян:] - Пакажы! Калі яно так дарэчы" аказалася ў тваёй кішэні! [Чумак:] - Добра смяеццатой, хто смяецца апошнім! (М. Матукоўскі. Бездань). Кажуць: добра смяецца той, хто смяецца апошнім. А дзе можна стаць у чаргу? (Б. Кавалерчык. Мімаходзь). - Ой, не магу! Апачка хапае сурвэтку і выцірае вочы. А Ігар Мікалаевіч ажно ўгнуўся і выдае нейкія булькатлівыя гукі. Але ж нездарма кажуць: "Смяецца той, хто смяецца апошні". (В. Зуб. Далікатныя людзі). 3 рэпрадуктара даносіцца вясельная песня: "Калі, сват, гарэлкі не дасі, караваю трасцу ты з'ясі..." Прыходзіць Нарэйка, ён таксама ў святочным гарнітуры і ў вельмі добрым настроі. Прыслухоўваецца да шуму, смеху, які даносіцца з рэпрадуктара, потым шматзначна: "Смяецца той, хто смяецца апошні!" (В. Зуб. Тыдзень вечнага кахання). Аж засоп, рукі ў кулакі сашчапіў Яўхім Бабай. "Нічога, нядоўга вам смяяцца асталося. Смяецца той, хто смяецца апошні. Так вам усё не мінецца!" (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Ехаць у раён, на карэспандэнцкую пасаду, назаўсёды адрэзаць сабе
Дадатковыя словы
ванбру, зясі, песы
8 👁