Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (ЦК КПСС, 1922-1953), старшыні Савета народных камісараў (Савета міністраў) СССР (1941-1953) 1.В. Сталіна (Джугашвілі, 1879-1953) з прамовы на нарадзе перадавікоў-камбайнёраў 1 снежня 1935 г. (надрукаванай у газеце Праўда" ад 4 снежня 1935 г.), адказ на словы аднаго з камбайнёраў: "Хотя я и сын кулака, но я буду честно бороться за дело рабочих и крестьян и за построение социализма (А.Г. Тильб)". □ Нельга судзіць дзяцей за благія ўчыпкі іх бацькоў. Гаворыцца, калі дзяржава або грамадства ўскладае віну бацькоў на іх дзяцей, як правіла, неапраўдана. Ш Иятро не разумеў, чаму яны вось так... Нават Грамыка, такі смелы і рашучы. Булатаву і Рабіновічу вунь як адказваў. А тут - патупіў вочы. Няўжо праўда баяцца падтрымаць сям'ю ворага народа? Але ж... Пятро шчыра верыў у дзейнасць формулы: дзеці за бацькоў не адказваюць. (1. Шамякін. Трывожнае шчасце). - Вайна ва ўсім вінаватая, фашысты праклятыя... Ну, а ў чым Казікава віна, што ў яго бацька быў карнікам, паліцэйскім, а цяпер у бандытах апынуўся? Таварыш Сталін казаў, што дзеці за бацькоў не адказваюць... (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). *[Аляксей Данілавіч:] - Аказваецца, не тое, што ўсё яшчэ дзеці за бацьку адказваюць, нават гіраўнукі за прадзедаў. [Пагасаў:] - Але ж гэта жахліва. [Аляксей Данілавіч:] — Вясёлага мала. (I. Чыгрынаў. Чалавек з мядведжым тварам). - Чаму такая ўпартасць? Але мяне больш абурыла другое: што ён мае да гэтай няшчаснай д зя ў ч ы н ы? Ужо каму-каму, а яму-то ўбівалася ў галаву формула, што сын ці дачка не адказваюць за бацьку. Тады па логіцы трэба ісці далей: і бацька не адказвае за сына. Ніхто ні за каго не адказвае. (I. Шамякін. Сэрца на дапоні). Руск.: Сын за отца не отвечает (Душенко 1997: 341; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 486). Д з е ц і - КВЕТКІ ж ы ц ц я руск. Дети - живые цветы земли афарызм з апавядання "Бывшие люди" (1897) рускага савецкага пісьменніка, драматурга, літаратурнага і грамадскага дзеяча М. Горкага (А.М. Пешкава, 1868-1936). □ Дзеці робяцъ жыццё чалавека прыгожым і змястоўным. Гаворыцца звычайна ўзнёсла або жартам. Ш Дзеці - кветкі жыцця. А як вядома, лепшыя кветкі растуць у чужым агародзе. Звычайна сярод капусты. Чаго толькі дарослыя не кажуць пра дзяцей. Якіх толькі прымавак не прыдумваюць. На сёння мы выбіраем самую разумную прымаўку аб тым, што вуснамі немаўляці гаворыць ісціна. ("Чырвоная змена", 2000 г., № 85-87). *[Рубайла:] - За чысціню! Маральную... Каб ніхто — ні з кім!... Разумееце? Без загса, вядома. [Іванская:] - А можа, наогул - забараніць гэту справу? [Рубайла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю
8 👁