грэчаскага паэта і камедыёфафа Арыстафана (каля 445 - каля 386 да н. э.): "Радзіма - усякая краіна, дзе чалавеку добра" (1151). Пазней быу выкарыстаны ў трагедыі Цеўкр" (Teucer", гл. 291) старажытнарымскага драматурга i мастака Марка Пакувія (220-130 да н. э.), якога працытаваў у філасофскім творы "Тускуланскія размовы" ("Tusculanae disputationes" 45 да н. э.) старажытнарымскі палітычны дзеяч, аратар і пісьменнік Марк Тулій Цыцэрон (106-43 да н. э.): "Для ўсіх выпадкаў лягчэй за ўсё выкарыстоўваць прынцып тых, якія ўсё, да чаго яны імкнуцца ў жыцці, зводзяць да бесклапотнасці і забаў, і ў якім месцы яны даюцца, там яны могуць жыць шчасліва. Такі склад думак можна выразіць словамі Цеўкра: айчына для нас там, дзе нам добра" (V, 37, 108: "Ad omnes casus facillima ratio est eorum qui ad voluptatem ea referunt, quae sequuntur in vita, ut quocumque haec loco suppeditetur, ibi beate queant vivere. Itaque ad omnem rationem Teucri vox accommodari potest: «Patria est ubicumque est bene»"). □ Людзі, якія ў жыцці кіруюцца толькі пошукамі дабрабыту, асабістага шчасця і да т. п., не маюць бацькаўшчыны. Гаворыцца (часта іранічна або з неадабрэннем) пра тых, хто мяняе месца жыхарства, погляды, працу, асяроддзе і г. д. у залежнасці толькі ад матэрыяльных выгод. Ш Ён прадбачыў у шэрагу сваіх вобразаў рускага чалавека ў яго будучым гістарычным развіцці. I на падставе гэтага з вялікай празорлівасцю ён прадчуваў, што "вызваленне Еўропы прыйдзе ад Расіі". Глыбока і горача любячы Расію, Пушкін гэтак жа глыбока і горача ненавідзеў тых бязродньгх касмапалітаў, для якіх, як пісаў иаэт, "дзе добра, там і радзіма, для якіх усё адно: ці бегаць ім пад арлом французскім, ці рускай мовай ганьбаваць усё рускае - абы толькі былі пад'еўшы". (П. Глебка. Геніяльны паэт рускага народа). *ГІоруч з ідэалізацыяй шляхецкай дзяржаўнасці, поруч з нацыяналістычным месіянізмам мы маем у "Кнігах пілігрымства польскага" выказванні надзвычай прагрэсіўныя, рэвалюцыйныя, у якіх Міцкевіч, па сутнасці, парывае з польскім шавінізмам. "Беднякі і жабракі — роўныя са мной уладары", "усе гавані, моры і землі ёсць уладанні вольных народаў"; "там айчына, дзе дрэнна; бо толькі ў Еўропе ёсць прыгнечанне свабоды і барацьба за яе, там ёсць барацьба за айчыну, і за оту барацьбу павінны змагацца ўсе", - піша Міцкевіч у радзе месц сваёй кнігі. Але яснага, канкрэтнага ўяўлення аб будучым палітычным ладзе краіны ён не мае, ды яго гэта не так і цікавіць. (П. Глебка. Адам Міцкевіч). Руск.: Где хорошо, там и родина (отечество) (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 73-74; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 116). ДЗЕЦІ ЗА БАЦЬКОУ (ЗА БАЦЬКУ) НЕ АДКАЗВАЮЦЬ руск. Сын за отца не отвечает - афарызм савецкага дзяржаўнага і папітычнага дзеяча
Дадатковыя словы
падеўшы
10 👁