матчынай мовы, прайсці яшчэ раз праз пакуты сумнення і расчараванняў у пошуках сябе ў крывічанскай" стыхіі. ("Літаратура і мастацтва", 2000 г., № 11). ДВОЙЧЫ Ў АДНУ 1 ТУЮ Ж РАКУ ЎВАЙСЦІ НЕЛЬГА (НЕМАГЧЫМА). Здаўна вядома, што двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма, на гэты раз даваеннага адзінадушша, "адабрэння і падтрымкі" не адбылося. Народ пачаў разумнець. (В. Быкаў. Горкі смак перамогі). Зважаючы на тое, што мы стаім на парозе XXI стагоддзя і што двойчы ў адну і гую ж раку гісторыі ўвайсці нельга, сёння гэты ідэал [Вялікае Княства Літоўскае часоў Скарыны] я акрэсліў бы знешне парадаксальна: Вялікае Княства Літоўскае плюс інфарматызацыя ўсяго грамадства! (А. Мальдзіс. Гонар быць беларусам). Правільна кажуць, што двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма. Так і з тарашкевіцай. Гэта ўжо пройдзены этап. (I. Лепешаў. Сучасны гвалт над мовай). Правільна кажуць, што двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма. Так і з тарашкевіцай. Г'эта ўжо пройдзены этап. Няма патрэбы, як гаварыў В. Вітка, "рэанімаваць правапіс, які не прыняла і даўно адкінула жывая народная мова". ("Роднае слова", 2001 г., № 4). Н е л ь г а (н е м а г ч ы м а) д в а р а зы ! (ДВОЙЧЫ) ЎВАЙСЦІ Ў АДНУ 1 ТУЮ р а к у. Мы не капіруем ранейшае. Змяніўся час, мяняецца змест адукацыі ў пачатковай школе, становяцца іншымі дзеці. Правільна гавораць, што, немагчыма двойчы ўвайсці ў адиу І тую ж раку. ("Настаўніцкая газета", 23 ліпеня 1998 г.). *Не жыццё вымяраецца часам, а час вымяраецца чалавечымі жыццямі, пакаленнямі, плямёнамі, народамі, нацыямі, культурамі, цывілізацыямі і далей па тэксце... Усё, вядома, руйнуецца, рухаецца, цячэ, змяняецца, і нельга два разы ўвайсці ў адзін і той самы амстэрдамскі канал. А ў адзін і той самы квартал зайсці лёгка. (А. Глобус. Толькі не гавары маёй маме...). Нельга ўвайсці ў адну і тую ж рэчку двойчы. Аднойчы згубленае, страчанае па нашай легкадумнасці, нерашучасці, баязлівасці не знойдзецца, назад не вернецца. (С. Сяргей. Мара светлая). Параўн.: Двойчы ў адну і тую ж раку ўвайсці нельга (немагчыма) (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 122-123). Руск.: Нельзя дважды войти в одну и ту же реку (воду) (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 312). Двойчы ў а д н у і т ую ж рак у ў в а й с ц і н е л ь г а (н е м а г ч ы м а). Гл. Д в а разы (д в о й ч ы) н е ў в а й с ц і ў а д п у і т у ю рак у. ДЗЕ ДОБРА, TAM I РАД31МА = гр. Патрц уар Ёаті лао' iv' av rcparrq тц ет5 (лац. Ubi bene, ibi patria) - афарызм з невядомага вершаванага твора старажытнагрэчаскага паэта i драматурга Сафокла (каля 496 - 406 да н. э.), які парадыруецца ў камедыі Багацце" (ПХоОтоў") старажытна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁