хто будзе пераможан! - тонам філосафа адказаў Тарас Іванавіч. Ён нават не павярнуйся ў бок рэдактара і не ўсё чуў, што той сказаў: трэба было сачыць за платаю. (Я. Колас. На ростанях). Vae victis. [Эпіграф да VIII главы]. (М. Гарэцкі. Віленскія камунары). Руск.: Горе побежденным (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 84; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 125—126). Г р о і і і ы не нл х н у ць (Н он о л е т пэ к у н і а або ГГж у н і а нон ОЛЕТ) =: лац. Non olet pecunia - афарызм склаўся на аснове абагульнення зместу гістарычнага анекдота пра рымскага імператара (69-79) Ціта Флавія Веспасіяна (9-79), у якім распавядаецца, што гэтыя словы ён сказаў свайму сыну, калі той папракнуў яго падаткам на грамадскія прыбіральні ў Рыме, пра што згадваецца ў творы "Аб жыцці дванаццаці цэзараў" ("De vita XII caesarum") старажытнарымскага гісторыка і пісьменніка Гая Светонія Транквіла (каля 70 - каля 140): "Ціт папракаў бацьку, што і прыбіральні ён абклаў падаткам; той узяў манету з нершага прыбытку, паднёс да яго носа і спытаў, ці смярдзіць яна. «Не», адказаў Ціт. «А гэта ж грошы з мачы», - сказаў Весгіасіян" ("Vita divi Vespasiani", 23: "Reprehendenti filio Tito, quod etiam urinae vectigal commentus esset, pecuniam ex prima pensione admovit ad nares, sciscitans num odore offenderetur; et illo negante: Atqui, inquit, e lotio est"). □ Знешні выгляд i каштоўнасць грошай не абумоўлены шляхам іх заробку, які далёка не заўсёды бывае прыемным або сумленным (гаворыцца часам іранічна або жартам). Ужываецца таксами на мове арыгінала. Ш Не. пахнуць ірошы - чулася не раз. Казаў і бедны, і багаты. Дык запытаць народ, Мо дасць наказ, Каб узначаліў банк арганізатар? (М. Міцкевіч. Не пахнуць грошы - чулася не раз...). Гэтыя за зарплату падстаўляць лоб пад кулю не надта адважацца, дый няма ніякіх гарантый, што некага з ix рэкет не купіць. Грошы, як ты кажаш, не пахнуць. (I. Канановіч. Чорныя цені). 3 ледзь захаванай агідай глядзеў Язэп Сымонавіч на Булыгу. Як перад вачамі ўяве — стаялі ў памяці падобныя ж інжынеры на падрадчыкавых работах, для якіх найсвяцейшым і натуральнейшым прынцыпам бьшо "Pecunia non olet". (X. Шынклер. Сонца пад шпалы). Рымскі імператар Веспасіян праславіўся тым, што пабудаваў Калізей і ўвёў падаткі на сарціры. Яму належыць знакамітая фраза: "Грошы не пахнуць". У нашы дні яго подзвіг паўтарылі кіраўнікі вытворчага аб'яднання Мінскпасажыртранс" і Маскоўскага райвыканкома г. Мінска. Яны пабудавалі пасажырскі вакзал Усходні" і аблажылі пасажыраў падаткам за туалет на памянёным вакзале. (Вожык", 1989 г., № 6). Бомж не хоча і не любіць працаваць і не мае самапавагі. Для яго грошы не пахнуць. А наш народ хоча і можа рабіць. Для нас грошы заўжды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднання
9 👁