часта чытачы. Гол ас чытача - гол ас народа. I трэба адказаць і на гэта пытанне. (П. Глебка. Мая анкета). — Колькі за тарку просіце? - Сорак капеек. Дорага - не бяры. За такую ў магазіне і рубель дасі... Я сам з Тураўскага раёна, апе як прыйшоў з гражданскай вайны, дык у Мінску ўвесь час, на хлебазаводзе... А людзям нашым няважна жылося да рэвалюцыі. Рэвалюцыя была вельмі патрэбна. Цар Мікалай - ён быў дурны, дурнейшы яшчэ за Хрушчова... Такі vox populi - увосень шэсцьдзесят трэцяга. (Я. Брыль. 3 розных гадоў). Калі вернешся з Еўропы жывы-здаровы, глядзі ж, Аляксандр, каб ты прытрымліваўся нашых законаў, звычаяў і трымаў у сабе сумленне чыстым, бо яно — глас божы ў чалавеку. А сам ведай - няпраўду людзі пра мяне потым сказалі. Абгавор такі паклалі, крыўдны, несправядлівы, - што, як вядома, людзі могуць учыніць. (А. Карпюк. Белая дама). Голас народу. [Назва гумарэскі]. (Вожык", 1981 г., № 9). Руск.: Глас народа - глас божий (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 423; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 121). Г ор а ііе р а м о ж а н ым (Вэ в ік ц іс) = лац. Vae victis - афарызм з гістарычнага анекдота пра правадыра галаў Брэна (IV ст. да н. э.), у якім распавядаецца,_ што гэтыя словы ён вымавіў пасля пабеды над рымлянамі ў 387 (па іншай версіі ў 390) да н. э., паклаўшы на вагі, дзе тыя важылі даніну золатам, свой цяжкі меч, пра што згадваецца ў творы "Гісторыя Рыма ад заснавання горада" ("Ab urbe condita" каля 27 да н. э. 17 н. э.) старажытнарымскага гісторыка Ціта Лівія (59 да н. э. — 17 н. э.): "Тады адбылося пасяджэнне сената, і ваенным трыбунам было даручана пачаць мірныя перамовы. Справа была скончана на перамовах паміж трыбунам Кв. Сульпіцыям і царком галаў Брэнам, і народ, якому давялося ў хуткім часе стаць уладаром света, быў ацэнены ў тысячу фунтаў золата. Да ганебнага самога па сабе пагаднення дадалася і іншач знявага: галы прынеслі няправільныя гіры, і калі трыбун стаў пярэчыць, нахабны гал дадаў да rip яшчэ і свой меч, і рымляне пачулі нясцерпныя для іх словы: гора пераможаным" (V, 48, 9: "Turn senatus habitus tribunisque militum negotium datum, ut paciscerentur. Inde inter Q. Sulpicium tribunum militum et Brennum regulum Gallorum conloquio transacta res est, et mille pondo auri pretium populi gentibus mox imperaturi factum. Rei foedissimae per se adjecta indignitas est: pondera ab Gallis adlata iniqua, et tribuno recusante additus ab insolente Gallo ponderi gladius, auditaque intoleranda Romanis vox, vae victis esse"). □ Гаворыцца, калі становішча людзей, якія трапілі ў залежнасць ад каго-н. ці чаго-н., яшч) болыи пагаршаецца. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш - Так, дружа рэдактару, жыццё - гэта адвечнае змаганне. I гора тым
6 👁